Старонка 113
◀ / 173 ▶
ПУСТЫНЯ (пустыня) жан. Неўрадлівае поле. Бяс., Быт., Так. Во ў тым баку пустыня. Вішн. ПУСТЫНЯ перан. Пусты, несур'ёзны чалавек. Напіўся ўжо, пайшоў, пустыня. Вішн. ПУСТЭЛЬНЯ (пустэльня) жан. Вялікі будынак. Пустэльня гэдакая, дроў ні набрацца, кап нагрэць. Цял. ПУСТЭЧА (пустэча) жан. Гл. пустыня. Вот, галава — пустэча. Ігр. ПУСТЭЧА (пустэча) жан. Гл. пустыня. На пустэчы дрэнна ўсё ўдаецца. Ігр. ПУЦІНА (пуціна) жан. Сцежка. Выкінуў я дарогу баявую і пайшоў пуціною, і многа бліжэй. Бяс. ПУЦЬ (пуць) жан. Чыгунка. Вот як ірвалі гэту пуць, так страшна было. Дук. ПУЧЧА (пучча) ніяк., зборн. Гл. карушок. Р. Ч., Заб. Сёлета мой шчавель увесь у пучча пайшоў, во насеньне будзе. Ігр. ПУШЫЦЬ (пушыць) незак. тр. Брадзіць. Як мала сахару, то ягады кіснуць і пушаць. Бывая, што яны запушаць. Ляшч. ПЫЛОК (пылок) мужч. Гл. амялле. Пылок трэба ш сабраць, дзе дзірку заткнуць. Дук. ПЫЛЯТА (пылята). Кураняты. Глядзі, Наташка, кап кот пылят ні сьцёх. Жор. ПЫНІЦЬ (пыніць), -ю, -іш; незак. тр. Рабіць усю хатнюю работу. За гэта ёй і дома пыні ўсё. Дук. ПЫРСКАЦЬ (пырскаць), -ю, -еш; незак. тр. Сварыцца з запалам. Як узлуецца, дак калі запырская. Цял. ПЭЛАХ (пэлах) мужч. Спалох. Прыдзя п'яны-п'янюсянькі, пэлаху наробіць у хаця. Сав. ПЭНСЯ (пэнься) жан. Пенсія. Яна яшчэ пэньсі не палучае, але заяўлена ў раёні. Так. ПЯНЬКОЎКА (пянькоўка) жан. Хустка сярэдняга
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 173 ▶