зак. тр. Прыбегчы. Іва'н, як даве'даўся, што ба'цька хво'ры, дак прысакато'ў аж з Ру'дзянска. Дук.
ПРЫСВІРО'НАК (прысьвіро'нак) мужч. Прыбудоўка да свірна. Пшані'цу насі'лі прас прысьвіро'нак ў сьві'ран. Бяс.
ПРЫСЛЯПІ'ЦЦА (прысьляпі'цца), -плю-ся, -іш-ся; зак. тр. Прычапіцца. Чаго' ты прысьляпі'ўся к гэ'таму дзіця'ці. Цял.
ПРЫСНУ'ЦЬ (прысну'ць), -н-у, -н-еш; зак. тр. Заснуць на кароткі час. Паста'віла я парася'там, я іх даўно' купі'ла, паста'віла парася'там, а сама' ўзяла' газе'ту («Праме'нь» прышо'ў), прыле'гла пачыта'ць — і прысну'ла. До'бро, што нек ско'ро прачну'лася. Сав.
ПРЫСТА'ЦЬ (прыста'ць), -ну, -неш; зак. тр. Стаміцца. Прыста'няш за дзень, дзі'ва што, так ро'біш. Жор.
ПРЫСТРЫГАВА'ЦЬ (прыстрыгава'ць), -г-ую, -гу-еш; зак. тр. Прыфастрагаваць скроенае. В. В. Прыстрыгава'ла суке'нку, цяпе'р мо'жна паме'раць. Мік.
ПРЫСТУ'ПНА (прысту'пна) прысл. Добра, ёмка. У чумака'х мя'кка, прысту'пна хадзі'ць. Р. П.
ПРЫСЫ'ПАЦЬ (прысы'паць), -лю, -еш; зак. тр. Прынесці. Прысы'пі два вядра' вады', ня менш. Мац.
ПРЫ'ТАЧКАМ (пры'тачкам) прысл. Урыўкамі. Я пры'тачкам кро'сны вы'ткала. Мільчы.
ПРЫТО'Н (прыто'н) мужч. Прытулак, свой кут. Я кажу', што Со'ня бяс прыто'ну. Цял.
ПРЫХА'ТАК (прыха'так) мужч. Памяшканне, пераважна жылое, прыбудаванае к дому. Ле'тась прыбудава'ў прыха'так — вось жыць у ім ста'лі. Хож.
ПРЫХАТУ'ЛІЦЬ (прыхату'ліць) -ю, -іш; зак. тр. Пахаваць. Трэ'ба кап капе'йка была' ў запа'ся, бо трэ'ба бу'дзя прыхату'ліць, кап лю'дзі ня сьмяя'ліся. Дук.
ПРЫЦІСКА'ЦЬ (прыціска'ць), -аю, -аеш; незак. тр. Мыць бялізну. З ра'ніцы я бялі'зну прыціска'ла. Бобр.
77 👁