Старонка 106
◀ / 173 ▶
ПЛІСА (пліса) жан. Гл. абручы. Яшчэ й цяпер у Турцы кабеты носяць спадніцы з плісамі. Дук. ПЛОЙМА (плойма) жан. Зборышча людзей. Гэта плойма разьедзяцца — спакайней будзя. Дук. ПЛОМІК (пломік) мужч. Часопіс. Наша бабуля любіць каля печкі пломік чытаіць. Заям. ПЛУЦЕНКА (плуценка) жан. Спадніца, тканая ў рознакаляровыя палоскі. Плуценкі цяпер мала хто носіць, а раней ткалі з розных ніткак і шылі доўгія, да самых пят. Аздз. ПЛЮХНУЦЬ (плюхнуць), -у, -еш; зак. тр. Моцна ўдарыць. Як плюхнуць, дак з нох звалісься! В. В. ПЛЮШАЎКА (плюшаўка) жан. Плюшавы жакет. Думала, мо мая братавая ідзе ў плюшаўцы. Дук. ПЛЯСТРА (плястра) жан. Пластыр. Доў мне пачачкі бінту і плястры. Дук. ПЛЯСНУЦЦА (плясвуцца), -у-ся, -еш-ся; зак. гр. Упасці. Учора Вася як пляснуўся, дак чуць устоў. Дук. ПОД (пот) мужч. Частка печы, дзе гарацъ дровы, стаяць гаршкі. Пот выдзярся, німа як гаршкі ставіць, трэба вымазаць глінай. Бяс. ПОДАЛ (подал) мужч. Падол. Подал падлажы, а то вельма доўгая спадніца. Дук. ПОДБІЎКА (подбіўка) жан. Надточаная частка падола ў спадніцы з іншага матэрыялу. Варн., Ніз., Папл. Нешта спадніца мая села, трэба подбіўку паттачыць. В. В. ПОДМАЗКА (подмаска) жан. Прапітаны тлушчам кавалак тканіны, якім мажуць скавараду. Маня, пашукай, подмаску, няма чым скавараду мазаць. Мік. ПОДПІСЬ (потпісь) жан. Подпіс. За яго потпісьсю было многа бумажак. Дук. ПОДТАЧКА (поттачка) жан. Ніжняя частка (ад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 173 ▶