Старонка 53
◀ / 54 ▶
(Верасніца, Жытк.); Цяпер зерне часцяць ярхамі (Дарашэвічы, Петр.); Ярхаю зярно чысцяць (Ламавічы, Акц.). ЯРХОВАЦЬ незак. веяць. Ходзі ярховаць зерно (Верасніца, Жытк.). ЯРЫ м. сабака (хуткі на бег). Яры доўгі час ганяўся за ваўком (Бабічы, Чач.). ЯРЫЙ м., бат., тое, што ярай. Ярый вельмі пахучы, нападобе рагазы (Пярэдзелка, Лоеўск.); Ярый на вокны ставяць перад Тройцай (Бабовічы, Гом.). Параўн. ярей. ЯРЫННЫЯ: ЯРЫННЫЯ ПЕСНІ толькі мн. абрадавыя песні (у час уборкі ярыны). А я цяперака толькі ярынныя песні помню (Усох. Буда, Добр.). ЯРЫЦА ж., с.-г., тое, што яра. Гэтай вясной пасеялі многа ярыцы (Багуцічы, Ельск.); Ужо ярыца ўзышла (Асарэвічы, Браг.). ЯРЭМЧЫК м. ярмо (на аднаго вала). На аднаго вала трэба ярэмчык, а на двух — ярмо (Глінішча, Хойн.). ЯСЕНКА ж. паліто (асеннее). Ну і ясёнка ж у цябе, як у гарацкога чалавека, кругом абшыта красіва (Печышчы, Светл.). ЯСКОЛКА ж., заал. ластаўка. А, ясколкі гэтае вяздзе хапае (Бялёў, Жытк.). ЯСЛІ толькі мн. драбіны. Яслі вунь там стаяць (Грабо, Жытк.); Постаў яслі да злазь на гору, возьмі ейец (Бярэзнікі, Жытк.). ЯСОКА ж., бат. ясакар. Па шляху ясока расце. Мяканькая воўна з ясокі ляціць (Дарашэвічы, Петр.). ЯТРАСЬ м., мед. сып, чырвань (вакол раны). Вакол раны ў его быў ятрась (Забалоцце, Раг.); Калі на ліцэ раскідае дале і красныя прышчыкі, то кажуць, што ето ятрась (Глінішча, Хойн.); І ятрась кажуць тоже, адна ранка зажывае, а другая паяўляецца (Ламавічы, Акц.). ЯЎДОКІ (ЯЎДОХІ) толькі мн., рэл. свята. Яўдокі — рэлігійнае свята, якое спраўлялі ў першы дзень вясны (Хутар, Светл.); Яўдокі — валу вады па бокі (Дубраўка, Добр.; Гарывада, Рэч.); Яўдокі — першы дзень посту (Крыўск, Б.-Каш.; Ліпнякі, Лоеўск.); Хто не прадзе на Яўдокі, у того голыя бокі (Багуцічы, Ельск.+Усох. Буда, Добр.; Юравічы, Калінк.). Параўн. Яўдокія. ЯЎДОКІЯ ж., тое, што яўдокі. Яўдокія гэта свята першага марта (Беразнякі, Петр.; Гармавічы, Жлоб.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 54 ▶