Старонка 48
◀ / 54 ▶
юр, паэтаму яго і называюць так (Баравікі, Светл.+Дубраўка, Добр.). ЮРОК м., ткацк. прыстасаванне (для звівання пражы ў клубок). Юрок — гэта палачка такая з прорэззю і дзірачкамі на канцах, у якія ўсаджуюць нітку і матаюць у клубок (Сівенка, Ветк.); Юрок быў дрэнны і ніткі матаць было вельмі цяжка (Крапіўня, Рэч.); Без юрка пальцы рэжуцца, а юрком добра (Марозавічы, Б.-Каш.); Без юрка матала, ніткі закручаныя (Кірава, Жлоб.); Не, ні кожны юрком будзе матаць. Але ж ім вельмі лоўко матаюцца ніткі, толькі трэбо навучыцца (Асінавічы, Нісімкавічы, Чач.+Аравічы, Хойн.; Бабовічы, Гом.; Барталамееўка, Ветк.; Быч, Карм.; Вуглы, Ельск.; Вялікае Поле, Петр.; Грушаўка, Нар.; Дзвіжкі, Ельск.; Каравацічы, Рэч.; Холмеч, Рэч.+Бабічы, Чач.; Мікулічы, Браг.; Асарэвічы, Браг.; Усох. Буда, Добр.; Глінішча, Хойн.). ЮСЬ выкл., вокліч, якім адганяюць свіней. Юсь у хлеў, а то ўвесь двор перарылі (Халочча, Чач.). Юсь-юсь-юсь, пайшлі ў хлеў, а то двор перарылі (Халочча, Чач.); Юсь-юсь-юсь, пайшлі ў хлеў (М., Аўцюкі, Калінк.). ЮХА ж., кул. халадзец. Паглядзі, ці не застыла юха (Макарычы, Петр.); Наварыла юхі аж пяць місак, хто яе і паесь (Хобнае, Калінк.); Вараць юху з мяса з косткамі, бо без костак не застыне (Чалюшчавічы, Петр.+Бялёў, Жытк.; Хатуча, Браг.). Параўн. юшнік. ЮХАЛКА ж., кул., тое, што юха. Юхалка цяпер не ўдалася, нема перцу, часноку (М., Малішаў, Жытк.). ЮХТА ж. юшка. Купіла новую юхту ў комін (Дзяржынск., Нар.). ЮХТА ж. бялізна (мокрая). Узяў бы гэтую юхту ды табе па вачах (В., Грыва, Б.-Каш.). ЮШКА ж., ткацк. прыстасаванне (для матання ніток). Юшка то высокая, круглая, яе маталі, а пасля ўзвешвалі (Дубраўка, Добр.). Параўн. юшкі. ЮШКІ толькі мн., тое, што юшка. Юшкі — круглыя, чатырохвугольныя, на іх снуюць ніткі (Бабовічы, Гом.). ЮШНЕК., м., кул., тое, што юха. Еще юшнік свежы добрэ (Грабава, Жытк.); Заўтра Міхайло, трэба ж юшніку зварыць (Ляскавічы, Петр.+Балажэвічы, Маз.). ЮШЫЦЬ незак. абіваць. Пакладуць снапы на ток і юшаць цапамі. Юшылі-юшылі цапамі, што і рукі забалелі (Палессе, Чач.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 54 ▶