Старонка 41
◀ / 54 ▶
шупік (Хізы, Ветк.); Зноў шупік быў у мяне (Забалацце, Раг.). ШУПІЦЬ незак. разумець. А яна ў цябе ўжо штось шупіць (Хальч, Ветк.+Аравічы, Хойн.; Грушаўка, Нар.). ШУПЛАЦЦЕ зборн., н. пажыткі. Убірайце якое шуплацце хутчэй, а то ўсё згарыць (Быч, Карм.+Дубраўка, Добр.). ШУР-ШУР-ШУР пазыўн. авечак. Шур-шур-шур, мае маленькія (Багданавічы, Карм.+Халочча, Чач.). Параўн. шуркі-шуркі, шут-шут, шутка-шутка, шушка-шушка. ШУРАВАЦЬ незак. 1. малаціць (лён). Сённі мы пойдам лён шураваць (Быч, Карм.). 2. экспр., тое, што шпарыць у 1 знач. Ён шуруе да суседа (Н. Кузнечнае, Лоеўск.). 3. перан., асудж. траціць (грошы). Прывыкла шураваць чужымі грашыма (Дубраўка, Добр.). ШУРАК (ШУРЯК, ШУР'ЯК) м., тое, што швагор. То ж шурак (Мілашэвічы, Лельч.); Шуряк мой добры чалавек (Неглюбка, Ветк.); Майму шар'яку нядаўна ордзен далі (Краўцоўка, Гом.+Велін, Маканавічы, Рэч.; Дубраўка, Ч. Буда, Добр.). Параўн. шурын. ШУРБАК м. цурбан. Шурбак атрэж мне (Неглюбка, Ветк.). ШУРКА ж., тое, што швая. Цэлую шурку спаліў, а холадна (Марозавічы, Б.-Каш.); Прывёз шурку дроў (Бабовічы, Гом.+Аравічы, Хойн.; Бярозкі, Гом.; Кароткавічы, Жлоб.; Ларышчава, Добр.; М. Аўцюкі, Калінк.; Піркі, Браг.; Чалюшчавічы, Петр.). Параўн. швырок. ШУРКІ-ШУРКІ выкл., тое, што шур-шур. Пакліч шуркі-шуркі (Карма, Добр.). Параўн. шут-шут, шутка-шутка, шушка-шушка. ШУТ-ШУТ выкл., тое, што шур-шур. «Шут-шут» — так маняць у нас авечак (Халочча, Чач.+Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. шуркі-шуркі, шутка-шутка, шушка-шушка. ШУТА ж. карова (бязрогая). У нас у прошлым году шута була (Стадолічы, Лельч.). Параўн. шуты ў 2 знач. ШУТАЧКА-ШУТАЧКА выкл., пазыўн. ягнят. Шутачка-шутачка мая, хадзі сюды (Бялёў, Жытк.). ШУТКА ж. ягня. Схадзі, Колька, шутку выпусьць на двор, хай пабегае (Шалыпы, Калінк.). ШУТКА-ШУТКА выкл., тое, што шур-шур. «Шутка-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 54 ▶