ШАПЯЛЯТЫ прым. шапялявы. Шапляты ён быў у яе, а з віду харошы (Быч, Карм.).
ШАПЯТАЦЬ незак. нагаворваць. Што ты ўжо шапятаеш на мяне зноў? (Піркі, Браг.).
ШАП'ЯХА ж., толькі адз. кароста. У дзіцёнка на галаве шап'яха (Забалацце, Раг.).
ШАРАК м. палатно (неадбеленае, нефарбаванае). Шарак — ета яшчэ неадбеленае і нефарбаванае палатно (Баравікі, Светл.); Я сама шаракі ткала (Кавака, Браг.).
ШАРАК м. заяц (шэры). Учора ў нашым гародзе бачылі дзеці шарака (Палессе, Чач.).
ШАРАМ м. шрам. Пасля раны застаўся шарам (Халочча, Чач.); У нашага Івана шарам ад вайны шчэ застаўся (Хізы, Ветк.).
ШАРАЎКА ж., тое, што шалька. Дзе гэта мая шараўка завалілася? (Палессе, Чач.).
ШАРАХАЙКА ж., тое, што шаматушка. Глядзі, ужэ шарахайку ў руках дзяржыць (Пакалюбічы, Гом.).
ШАРАХНУЦЬ зак., экспр. стукнуць. Ён як шарахнуў яе (Жгунь+Норкавічы, Добр.). Параўн. шлопнуць, шлэпнуць, шпокнуць.
ШАРАШ м. шарпак. Харошы снягавы шараш (Целяшы, Гом.). Параўн. шарон, шарош, шарэш II.
ШАРОЙКІ толькі мн. высеўкі, рэшткі (пасля прасейвання). На рэшаце астаюцца шаройкі (Неглюбка, Ветк.); Шаройкі аддаём гусям, свінням (Багданавічы, Карм.+Дубраўка, Добр.; Капань, Рэч.; Меркулавічы, Чач.; Хізы, Ветк.). Параўн. шкарлуп'е.
ШАРОН м., тое, што шараш. Калі снег падтае, а потым холад зноў, дык шарон на снягу (Бялёў, Жытк.). Параўн. шарош, шарэш II.
ШАРОШ м., тое, што шараш. А ён бывае пасля адлігі ў мароз еты шарош (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. шарон, шарэш II.
ШАРОША ж. іней. На дзярэўях бальшая шароша (Янова, Ветк.). Параўн. шарэш I, шэрань.
ШАРОШКА ж. матыка. З шарошкай добра палоць між радоў (Жмураўка, Рэч.).
ШАРПОТА ж. галалёдзіца. Шчэ як шарпота, так слізка (Быч, Карм.).
ШАРСЦЁНЬ м. шэршань. Вясной трудзіцца шарсцёнь, здабывае сабе мёд (Кароткавічы, Жлоб.).
ШАРХВА ж. шалік. Мой купіў дабрэнную шархву,
82 👁