прыгала чэраз чыглаўку (Глушкавічы, Лельч.); Мой малы дзесьці ў садзе гуляе з чыглаўкай (Злодзін, Маз.).
ЧЫКІЛЬДА ж. качарга. Чыкільда ў кутку стаіць (Камаровічы, Петр.).
ЧЫКІЛЬДАЦЬ незак., тое, што чыкільгаць. Мой Толька ўжо вучыцца чыкільдаць (Хвойнае, Хойн.).
ЧЫМЁРКА ж. вопратка (мужчынская). Мой стары дык чымёрку шчэ зверху варатніком з аўчын абшыў. Прыгожа вельмі (Вышамір, Рэч.+Насовічы, Добр.).
ЧЫМЧАЛА ж., бат. бузіна. Чымчала расце ў нас на агародзе, красныя і чорныя ягады на ёй (Баравікі, Светл.).
ЧЫНКА ж. каструля. Ванюшка, забяры ў цёткі чынку (Лабыроўка, Карм.).
ЧЫНЫ толькі мн., ткац. дэталі (для раздзялення нітак асновы). Дзед мне добрыя чыны зрабіў, добра будзе ткаць (Багуцічы, Ельск.+Бялёў, Жытк.; Быч, Карм.; Каравацічы, Рэч.; Кароткавічы, Жлоб.; Марозавічы, Б.-Каш.; Пярэдзелка, Лоеўск.; Тонеж, Лельч.; Чалюшкавічы, Петр.).
ЧЫРЫЦА ж., заал. самка (чырка). Хадзіў учора швагра на ахоту, дак прынёс толькі дзве маленькія чырыцы (Аравічы, Хойн.).
ЧЫРЫЧКА ж. 1. заал., памянш. да чырыца. Чырычка — вутка малая, нясе сем — дзевяць яец (Лядцы, Светл.+Піркі, Браг.). 2. перан. жанчына (гаварлівая). Зноў гета чырычка вуйшла да мяне (Калінічы, Нар.).
ЧЫСЦІК м., бат. крапіва. Чысціком змуваюцца, што б на галаве не было перхаці (Гармавічы, Жлоб.+Падворак, Лельч.).
ЧЫСЦЯК м., бат. чыстацел. Чысцяк на анюціны глазкі пахожы — сіні, белы, жоўценькі, рабаваты (Марозавічы, Б.-Каш.).
ЧЭКАЦЬ незак. клекатаць. Буслы ўжэ чэкаюць, значыць, вясна будзе (Стаўбун, Ветк.).
ЧЭЛНЕСЦЁНЬ м. дымаход. Чэлнесцёнь трэба ўжо пачысціць, а то сажа падая (Навінкі, Калінк.). Параўн. чэлюсце.
ЧЭЛЮСЦЕ н., тое, што чэлнесцёнь. Ето чэлюсце, праз его дым ідзе. Там, людзечкі, на чэлюсце сажы, аж страшно (Заходы, Мілашэвічы, Лельч.).
ЧЭМЕР м. 1. бат. чамярыца. Чэмер на лузе расце (Уць, Добр.+Хізы, Ветк.); Помню, грошы кой-як сабралі, купілі коніка, а ён многа не пражыў і здох,— чэмеру
81 👁