УПОРЫСТЫ прым. напорысты, упарты. Што за праціўны чалавек — такі ж упорысты, як асёл (Палессе, Чач.).
УПРУГ м. шляк, аблямоўка. Одрэж полотно по упругу (Бялёў, Жытк.).
УПУДЗІЦЦА зак. спудзіцца. Конь упудзіўся — машына па дарозе йшла — да ў лес, а тут шчэ вожка перарвалася (Дворышча, Хойн.).
УПУЛЬВАЦЬ незак. трапаць (лён). Потым упульваць трэбо, каб ткаць потым абдзірку (Бялёў, Жытк.).
УПЯКАЦЦА незак. надакучаць. Яна так мне ўпякаецца, што я нязнама, як рада, што яе ня будзя (Хальч, Гом.).
УПЯКЦІ зак. 1. упасці і ўдарыцца пры падзенні. Шчэ як малая была, дак так упякла з печы, што дзве нядзелі гуз насіла. 2. упасці і разбіцца. Стакан упёк як-та (Палессе, Чач.).
УПЯКЦІСЯ зак., тое, што ўпёкціся. Яны ж так мне ўпякліся, што я на іх глядзець не магу (Антонаў, Ельск.); Ото ўжэ мне ўпекліся дзеці твае (Шарпілаўка, Гом.).
УПЯРОЧКА ж. баразна (папярочная). Скапала адну ўпярочку (Неглюбка, Ветк.); 2. перакладзіна (паміж вушакамі над дзвярыма). Як пераламалася ўпярочка, дак не знала, куды ўцекаць (Н.-Гута, Гом.). 3. перакладзіна (для замацавання ставоў). Збіваюцца ствалы ўпярочкамі (Марозавічы, Б.-Каш.). 4. брусок для злучэння ножак (у табурэтцы, стале). Упярочкі звязваюць стол, штоб крэпка стаяў (Раманавічы, Гом.); Табурэтку выцерла, а ўпярочкі брудныя (Маркавічы, Гом.). 5. баляса. Чаго ты такія ўпярочкі зрабіў, яны ж выпадаюць (Дубраўка, Добр.).
УПЯРОЧНЫ прым. папярочны. Паганяй упярочныя градкі (Стаўбун, Ветк.).
УПЯЦЦА зак. 1. занатурыцца. Віцька Марынін упяўся і ні ідзе (Хальч, Гом.). 2. налегчы. Трэба ўпяцца добра, і ён пакоціцца (Сямёнаўка, Раг.).
УРАБІЦЬ зак. запэцкаць. Ой, платок уробіла (Дарашэвічы, Петр.).
У РАЗВАЛ: араць у развал. Араць да цэнтра ўчастка. І ў свал і ў развал сеем (Піркі, Браг.). Параўн. у разор, у разору, у раскладку, у роскідку.
У РАЗОР (У РАЗОРУ): араць у разор. Тое, што ў
88 👁