Старонка 42
◀ / 72 ▶
ецца болей уздоўжкавае баранаванне (Стаўбун, Ветк.). УЗДОЎЖКІ прысл. уздоўж. Уздоўжкі заўсёды трактар барануе (Ст. Буда, Б.-Каш.). УЗДУХВІНА ж., анат. сонечнае спляценне. Ой, забалела мая ўздухвіна (Неглюбка, Ветк.). УЗ'ЁСЦІСЯ зак. разгневацца, абурыцца. А свекроўка на мене як уз'ёлася, ну і пераселіліса (Бялёў, Жытк.). УЗРУБ м. зруб. Ні страхі, ні вакон, ні дзвярэй, адзін узруб стаіць (Маркавічы, Гом.); Столькі часу затрацілі, каб зрубіць узруб еты (Грабаўка, Гом.). УЗРЭХ м., тое, што узгрэх. Узрэхаў нарабіў тут (Калініна, Гом.). УЗУВАЦЬ незак. абуваць. Вось я цебе ўзуваю, а мене хто ўзуе? (Грушаўка, Нар.). УЗУНОК м., бат. павой. Узунок заплёў увесь плот. Той год яго столькі ня было (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.). У ЗЫКІ: у зыкі бегаць. Гізаваць. Скора жыта будзя красаваць, тады каровы як пачнуць бегаць у зыкі (Патапаўка, Б.-Каш). УЗЯНУЦЬ зак. узяць. Хто яе ўзяне? Каму яна нада? (Ж. Буда, Добр.); Пайду ўзяну каня бульбу абагнаць (Нова-Мазолаў, Жлоб.). УЗЯТКА ж., спец. узятак. Ляціць пчала з узяткай (Бабовічы, Гом.); Кум, а бальшэй соліта для пчол узятка (Быч, Карм.). УКАЙДЭШЫЦЬ зак. забіць. Трэба ўкайдэшыць парасёнка (Слабада, Ветк.). Параўн. уцерабіць. У КАСІЦЫ прысл. узор ткацтва. У яе посцілкі і ў касіцы, і ў шнуры (Дарашэвічы, Петр.). УКВОЛІЦЬ зак., тое, што ўдражніць. Укволіла рану, дык во разбалелась (Дубраўка, Добр.). УКЛАДАНКА ж. посцілка (суконная). Укладанкі знясі ў шафу (Грабава, Жытк.); Такіе ўкладанкі тчэ моя зовіца (Стадолічы, Лельч.). УКЛАДКА ж. акравак (аўчыны). Не чапай укладку, вот ты ўсюды ўлезеш (Кароткавічы, Жлоб.). УКЛАНІЦЦА зак. пакланіцца. Я яму тады нізка ўкланілася і папрасіла харашэнька (Быч, Карм.). УКЛАСЦІ зак., тое, што ўдзець: Укласці нітку ў іголку, бо я ўжэ не бачу (Ручаёўка, Лоеўск.+Неглюбка, Ветк.; Бабовічы, Гом; Холмеч, Рэч.; Нісімкавічы, Чач). Параўн. усадзіць, усунуць. УКЛЮНУЦЦА зак. 1. запасці, запамятаць. У галаву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 72 ▶