II. ЛЕКСІКАГРАФІЯ
МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОЎНІКА ГОМЕЛЬШЧЫНЫ *
Т
ТАБАКА ж. тытунь. Бабы кажуць «табака», а благародныя мужчыны «табак» (Хізы, Ветк.); На градах у міне насеялася многа табакі (Барталамееўка, Ветк.); Засіль, купі бацьку табакі ў горадзі (Каменка, Карм.).
ТАБАЧНЫ прым. тытунёвы (колер). Ліст табака як вусохне, то табачны, хмуры, цёмны (Ручаёўка, Лоеўск.); У магазіне рубашкі толькі табачнага цвету асталіся (Бабовічы, Гом.); Мне дачка набрала табачнай мацерыі на плацця (Хізы, Ветк. + Гарывада, Рэч.).
ТАБАРЭТ м. табурэтка. Сядай вось на табарэт, аддыш крыху (Саўгаснае, Б.-Каш.). Параўн. тубарэтка.
ТАБУН м., зборн. статак. Буў бугай у табуні велікі — спіна, ек прасло, да завезьлі ў Муляроўку (Брынёў, Капцэвічы, Паляжач-Гара, Петр.); У нашай дзярэўні тры табуны кароў (Асінаўка, Чач. + Агароднікі, Калінк.). Параўн. тавар.
ТАБЫ злучн. быццам. Што се ты табы маленькая (Засінцы, Ельск.).
ТАВАР (ТОВАР) м., зборн., тое, што табун. Сягоні наша чарга гнаць тавар (Горваль, Маканавічы, Рэч.); Ужо цёмно, а товар шчэ ні прыгналі (Перароў, Жытк.); Пудожджы трохі, хай товар пройдзе (Буйнавічы, Мілашэвічы, Лельч. + Агароднікі, М. Аўцюкі, Калінк.; Астрагляды, Браг.; Багуцічы, Засінцы, Ельск.; Баравікі, Славань, Светл.; Глінішча, Хвойнае, Хойн.; Грушаўка, Нар.; Камаровічы, Капцэвічы, Лучыцы, Макаравічы, Навасёл-
* Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі: літару Т — З. А. Рудакоўская (24 словы распрацаваў В. В. Шур; у сістэматызацыі картатэкі прымала ўдзел Г. Д. Зялінская), У — В. А. Гуліцкая, Ф — А. А. Парукаў, Х — У. В. Анічэнка.
77 👁