пашукай там мне тюні на буркі, штоб глыбокія (Антонаў, Ельск.). У УБІРАЦЬ незак. вымаць (хлеб з пены). Пора ўбіраць ужэ хлеб з печы, бо ўжэ даўно его посадзілі (Стадолічы, Лельч.). УБІРАЦЦА незак. збірацца, рыхтавацца ў дарогу. Калісь бывала ўбіраюцца ў хадакі зямлі купляць, дак выбіраюць, дзе лес, дзе рэчка (Быч, Карм.). УБЛАГАЦЬ незак. уціхамірваць, улагоджваць. Учоpa ты, a сённі я яго ўолагаў, а што далей будзе? (Баравікі, Светл.). УБОІНА аг., зневаж. чалавек (упарты, гультаяваты). Прыслалі да нас нейкую ўбоіну: п'е толькі, а праца стать (Зарыжжа, Акц.). УБОЙНЫ I прым. забойны (выстрал). Падышлі на ўбойны выстрал, a ён ляжыць (Баравікі, Светл.); Убойны выстрал—значыць, можна забіць. 3 убойнага выстралу звер i не дрыгне (Марозавічы, Б.-Каш. + Піркі, Браг.; Ручаёўка, Лоеўск.). УБОИНЫ II прым. лянівы, наравісты. Малы добры быў, a ціпер такі ўобины стаў (Жгуиь, Добр.). УБУ'ХАЦЦА зак. стаміцца. Убухаўся за такую дарогу, а цяпер хоць паспаць трэба (Шарпілаўка, Гом.). УВАГА ж. павага. Мей жа ты ўвагу, унучка (Быч, Карм.). УВАЖКУ7 прысл. да прым. цяжарная. Мая нявестка зноў уважку ходзіць (Стаўбун, Ветк.). Параўн. уцяжку. УВАЛАЦЬ зак. утаймаваць, уціхамірыць. Паспрабуй такога ўвалаць тады, як вырасце, калі цяпер не дасі рады (Шарпілаўка, Гом.). УВАЛІЦЬ зак. набіць. Я гэтай унучцы ўвалю зараз (Баравікі, Светл.). УВАРВАЦЬ зак., перан. 1. узяць. Гэта баба хваткая— усюды ўварвё сваё (Рудня, Гом.). 2. адабраць, адняць, украсці. Ён не ўварвё, дык жыць не будзе (Крыўск, Б.-Каш. + Паганцы, Светл.). УВЕРАДЗІЦЦА зак. стаміцца (занадта), напрацавацца. Хіба ўверадзіўся лежачы пад яблыняю? (Прудок, Калінк
Дадатковыя словы
убухацца, убўхаўся, уважкў, уцяжкў, ўббйны, ўблагаў
8 👁