Старонка 24
◀ / 72 ▶
торбы. Пашыюць трапкач на чатыры шлейкі і носяць абед у поле (Лугавая Вірня, Жлоб.); У трапкач яду завяжуць—усякія махоткі, чыгункі (Неглюбка, Ветк.); Тож цяпер у сумках носяць, а тады ў трапкачах абед насілі на пожню (Хізы, Ветк.). 4. перан., тое, што тарабанка ў 2 знач. Ні верце яму — ета ж трапкач: што слова, то збрэша (Палессе, Чач.). Параўн. тарабон, трапач у 2 знач., трапло. ТРАПКАЧ II м. дзяркач. Падай трапкач, смецце трохі паграбу, а то не ўлезці ў хату (Салтанаўка, Б.-Каш.). ТРАПЛО (ТРЭПЛО) н. 1. тое, што трапавіна. Трапло — ета достачка з ручкай, ім трэпяць лён (Марозавічы, Б.-Каш.); Раней лён траплом абтропвалі (Н. Жары, Піркі, Браг.+Бабовічы, Гом.; Багуцічы, Ельск.; Багданавічы, Карм.; Бывалькі, Лоеўск.; Вуглы, Нар.; В. Нямкі, Неглюбка, Стаўбун, Хізы, Ветк.; Грамавічы, Майскае, Жлоб.; Дземяхі, Холмеч, Чарнейкі, Рэч.; Забалацце, Раг.; Калінін, Пагоннае, Хойн.; Насовічы, Добр.; М. Аўцюкі, Калінк.; Харомцы, Акц.); Дзе ты трэпло палажыў? (Палессе, Чач.). 2. трапанне. Пасля церніцы пачынаюць трапло (Піркі, Браг.). 3. перан., тое, што тарабанка ў 2 знач. А, Іван, ета ж трапло, а не чалавек (В. Нямкі, Ветк.); От дзе трапло, ужэ ўсім растрапала (Забалацце, Раг.); Толькі пры тым траплё нічога не гаварыце (Дубраўка, Добр.). 4. перан., зневаж. рот. Скажы таму, ніхай трапло свае закрые (В. Нямкі, Ветк.). ТРАПНІК м., тое, што трапкач I у 2 знач. Ты еты трапнік беры, ён чысты (Бялёў, Жытк.). ТРАПУХА ж., тое, што трапальніца. Бывала, трапуха трапе лён цэлы дзень, ад зары да зары (Багданавічы, Карм.). Параўн. трапанніца. ТРАПЫШЫЦЬ незак. мянціць. Нада касу трапышыць, траву трохі абсеч ля варот (Багданавічы, Карм.); Трапыш косу к заўтрему (Грушаўка, Добр.+Стаўбун, Ветк.); Трапішыць косу трапашкай (Хізы, Ветк.). ТРАСІНА ж., тое, што тапіла. У вайну ў гэтай трасіне многа людзей загінула (Бабічы, Чач.). Параўн. твань I, трахіна. ТРАСКА ж. траста. Траску мочаць, сцелюць, а тады валакно палучаіцца (Хізы, Ветк.). ТРАСКОЎНІК м. дрывотнік. Па-старому называюць траскоўнік, а цяпер павець (Неглюбка, Ветк.); Схадзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 72 ▶