Старонка 21
◀ / 72 ▶
ТРАЙНЯШ м., спец., тое, што трайніла. Трайняш прыкрапляецца к перадку воза (Глінішча, Хойн.). ТРАКТАРЧЫК м., памянш. да трактар. Тут кеб трактарчык пудагнаць, то б пуд'ехаў як (Юравічы, Хойн.). Параўн. трактарэц. ТРАКТАРЭЦ м., тое, што трактарчык. На еты трактарэц як сядзеш, дак патом ад яго ні адчэпісе (Юравічы, Хойн.). ТРАЛІЦЬ незак. траляваць. Збіраўся траліць ісці, ды перхата, у грудзях баліць (Піркі, Браг.). ТРАЛЬНЯ ж. мяльшчыца. Тральня трэ лён на цярніцы, мнуць яго (Неглюбка, Ветк.). ТРАЛЯР м. тралёўшчык. То яна пахваціла, мой дзед не быў ніколі траляром (Піркі, Браг.). ТРАМ м. трама. Трам еты і паддержае жэрдкі, што ўпоперак ляжаць (Піркі, Браг.); Трамы ў хаце робяць і дубовыя, і сасновыя (Баравікі, Светл.). ТРАМАНІЦЬ (ТРЫМАНІЦЬ) незак. гаварыць абышто, хлусіць. Што ты мне тут траманіш, думаеш абвесці кругом пальца? (Карма, Добр.); Хопіць трыманіць. А ён трыманіць, ніяк не выберацца з хаты (Н. Мазалоў, Жлоб.). Параўн. трандзіць, трынкаць. ТРАНДЗІЦЬ (ТРАНДЗЕЦЬ, ТРЫНДЗІЦЬ, ТРЫНДЗЕЦЬ) незак., тое, што траманіць. Што ты ўчора трандзіў, што я нічога не магу ўспомніць? (Амельна, Раг.); Хваціць уже трындзець, надаело слухаць цебе (Каменка, Маз.); Трындзіць і трындзіць, абрыдло слухаць (Бабовічы, Гом.); Трындзець не рукамі робіць, езык не боліць (Града, Жытк.). Параўн. трынкаць. ТРАНЦЕ н., зборн. рыззё. Цеперака е што носіць, але ето такі чоловек, што вон транце будзе носіць, покуль цело не будзе понікаць (Стадолічы, Лельч.). ТРАПАВІЛА н., спец. трапло. Кайстру з цёртага лёну трапавілам выбіваюць (Лукі, Жлоб.). Параўн. трапалка, трапачка, трапашка I у 1 знач. ТРАПАЛКА ж., тое, што трапавіла. Трапалка до лёну надо, трэпяць ёю лён (Навасёлкі, Петр.). Параўн. трапачка, трапашка I у 1 знач. ТРАПАЛЬНІЦА ж. трапальшчыца. Трапальніца лён трэпіць, гэта ўжо пасля мяліцы (Неглюбка, Ветк.). Параўн. трапанніца, трапуха. ТРАПАННІЦА ж., тое, што трапальніца. Трапаць лён
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 72 ▶