Старонка 14
◀ / 72 ▶
растань таўкці адно і то ж — надаела слухаць (Марохарава, Жытк.). ТАЎКЦІСЯ незак. таўчыся. Цэлы дзень сёдні таўклася, а нічога не зрабіла (Целяшы, Гом.). ТАЎМАК (ТОЎМАК) м. кулак. Я тоўмаком его толькі (Перароў, Жытк.). // кухталь. Божэ, далі хлопцы одзін другому тоўмака, дак голосу норобілі (Перароў, Жытк.). ТАЎМАЧКА ж., кул., тое, што таптуха. Матка, здзелай таўмачкі, бо есць хачу (Карма, Добр.). Параўн. таптушка, таўканіца, таўканіцы, таўканка, таўкачка, таўкун II, таўкупіца, таўчаніха, таўчонка, топтанка, топчанка, тоўчанка. ТАЎСТАМЕРНЫ прым. таўшчэзны. У старым лесе адны таўстамерныя дрэвы (Бабовічы, Гом.). ТАЎСТАЯ прым. цяжарная. Гора, як ходзіць-ходзіць таўстая, а родзіць мяртвога (Касцюкоўка, Гом.); У яе дзеці шчэ не падраслі, а яна зноў таўстая (Марозавічы, Б.-Каш.+Глінішча, Хойн.). Параўн. тоўста. ТАЎСТУХІ толькі мн., бат. грузды. Таўстухі нападобію зялёнак, толькі карічневыя (Неглюбка, Ветк.); Няма добрых грыбоў, адны таўстухі (Холмеч, Рэч.+Баравое, Лельч.; Халочча, Чач.). ТАЎСТУШКІ (ТАЛСТУШКІ) толькі мн., памянш. да таўстухі. Хадзілі-хадзілі, таўстушкі толькі і набралі — няма грыбоў (Майскае, Жлоб.); Талстушкі ў бярэзніку за балотам бралі (Каранёўка, Гом.). ТАЎСЦЕЛЬ м. таўстун. Гэты таўсцель нічога не робіць, толькі знае, што есць (Дарашэвічы, Петр.+Слабажанка, Хойн.). ТАЎЧАЙКА ж. ступка. Таўчайка харашо, мак стаўкці можна, толькі ў нас ўжэ німа (Неглюбка, Ветк.). Параўн. таўчанка. ТАЎЧАНІХА ж., кул., тое, што таптуха. Бульба нясмачна, давай таўчаніху зробім, мо смачней будзе (Забалацце, Раг.). Параўн. таптушка, таўканіца, таўканіцы, таўканка, таўкачка, таўкун II, таўкупіца, таўмачка, таўчонка, топтанка, топчанка, тоўчанка. ТАЎЧАНКА ж., тое, што таўчайка. У таўчанцы затаўку бувала таўклі, а ціпер толькі перац (Аляксандраўка, Калінк.). ТАЎЧОНКА ж., кул., тое, што таптуха. Не, у нас таўчонка кажуць, хочаш зробім на вячэру (Хізы, Ветк.); Таўчонку маслам запраўлю, штоб скарэй было (Улукаўе,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 72 ▶