ТАСАВАЦЬ незак. штурхаць. І тасуе, і тасуе, покі той ні заплакаў (Прудок, Калінк.+Вышалаў, Петр.). Параўн. топкаць. // біць. У нас мужык жонку так ужэ тасуе, так глушыць. От пайдзеце замуж, будзе і вам так (Стадолічы, Лельч.).
ТАТАХНУЦЬ зак. 1. грымнуць. А тут як татахне, як ударыць, думалі канец свету (Баршчоўка, Рэч.). 2. неран. выпіць. Ну пайшлі, татахнулі ўдвох беленькай, ледь прыдыбаў да хаты (Быч, Карм.).
ТАЎКАЙКА ж. таўкач. Куды палажыла таўкайку, нечым стаўкці картошкі (Неглюбка, Ветк.). Параўн. таўкачка, таўкушка.
ТАЎКАНІЦА ж., кул., тое, што таптуха. Зварыць, дзеўкі, так бульбу ці мо таўканіцу? (Піркі, Браг.); Зайшоў да сосіда, а невестка тоўканіцу тоўча, такі запах смачны пошоў (Камаровічы, Петр.). Параўн. таптушка, таўканіцы, таўканка, таўкачка, таўкун ІІ, таўкупіца, таўмачка, таўчаніха, таўчонка, топтанка, топчанка, тоўчанка.
ТАЎКАНІЦЫ толькі мн., кул., тое, што таптуха. Таўканіцы з гурком былі на ранне, а вечар ні знаю, што і зрабіць (Заходы, Рэч.). Параўн. таптушка, таўканіца, таўканка, таўкачка, таўкун ІІ, таўкупіца, таўмачка, таўчаніха, тоўчонка, топтанка, топчанка, тоўчанка.
ТАЎКАНКА ж., кул., тое, што таптуха. Даллі таўканку салам і то будзе смашней (Навінкі, Калінк.). Параўн. таптушка, таўканіца, таўканіцы, таўкачка, таўкун ІІ, таўкупіца, таўмачка, таўчаніха, таўчонка, топтанка, топчанка, тоўчанка.
ТАЎКАЦЬ незак. кляваць. Рыба з рання добра таўкае (Тураў, Жытк.).
ТАЎКАЧ м., перан., зневаж. цяльпук. Намучылася я з тым таўкачом, тоўсты, непаваротлівы (Дубраўка, Добр.+Каменка, Маз.).
ТАЎКАЧАЧКА ж., памянш. да таўкачка ў 1 знач. Вазьмі таўкачачку, патаўчы бульбу (Бабовічы, Гом.+Баравікі, Светл.). Параўн. таўкачок, таўкачык.
ТАЎКАЧКА ж. 1. тое, што таўкайка. І дзе наша таўкачка, хоць бяры кавянёй ды таўчы (Амелькаўшчына, Хойн.); Собе тоўкём бульбу, так і зовём тоўкачка (М. Аўцюкі, Калінк.+Любань, Б.-Каш.; Меркулавічы, Чач.; Насовічы, Церахоўка, Добр.; Неглюбка, Ветк.; Славань, Хутар, Светл.; Чкалава, Гом.). Параўн. таўкушка. // ка
93 👁