СЦЯБАЛКА ж., спец. трапло. Дай мое сцябалку, бо лён не сцябаны (Белы Пераезд, Петр.).
СЦЯГАЦЦА незак., перан. цягнуцца (доўга). От табе ўжэ і мінуты сцягаюцца (Грушаўка, Нар.).
СЦЯБОК (СЦІБОК) м. чалавек (які крочыць шырокімі шагамі). Са сцібком колькі ні бяжы, не сойдзешся (Г. Слабада, Рэч.).
СЦЯГНІК м. сцягно. З сцягніка каўбасы чынам (Меркулавічы, Чач.). Параўн. сцягняк.
СЦЯГЦІСЯ зак. прачнуцца. Як бы сцягціся заўтра рана, дык можна па грыбы схадзіць (Бялёў, Жытк.).
СЦЯГНЯК м., тое, што сцягнік. Забілі кабана, дык адзін сцягняк аддала сыну, а другі дачцэ (Майсееўка, Акц.+Чалюшчавічы, Петр.).
СЦЯЖАР м. жэрдка (пасярэдзіне стога). Сцяжары забіваюць, каб вецер не здуў стог (Баравікі, Светл.).
СЦЯКЛІНА (СЦІКЛІНА) ж. шкло (аконнае). Ён учора выбіў сцяклінау вакне (Р. Шлягіна, Ветк.).
СЦЯКЛЯНКА (СЦЕКЛЯНКА) ж. банка (шкляная). Сцеклянка вісіць на колі (Дзяржынск, Лельч.); Вазьмі сцяклянку і прынясі вады (Уб.-Рудня, Лельч.).
СЦЯНУЦЦА зак. паварухнуцца. У бок так закалола, што й сцянуцца не магла (Задуб'е, Раг.).
СЦЯНУЦЬ зак. патрэсці. Сцяні сліву, каб пападалі ўніз (Вышалаў, Петр.).
СЧЭЗНУЦЬ зак. ссохнуць. Каля маёй хаты дрэва счэзла (Карчовае, Хойн.).
СЫГЛАЦЦА зак. пасябраваць. Іны так сыглалісь, ні знаю, што будзе далей (Амельна, Раг.).
СЫНКАВАННЕ н. пасынкаванне. Трэба ўжо думаць аб сынкаванні памідораў (Барталамееўка, Ветк.).
СЫНКАВАЦЬ незак. пасынкаваць. Ты ўжо памідоры сынкавала? (Барталамееўка, Ветк.).
СЫНОК м., тое, што ступка ў 3 знач. У верхнім камні ёсцька сынок, куды сыпецца зярно (Асінаўка, Чач.).
СЫРАВЕЦ м. квас (хлебны). Добра было б дастаць сыравец з пограба, а то смажыць (Яланы, Светл.).
СЫРАМАЦЬ ж. дровы (сырыя). Сырамаць адна, ніяк не гарыць (Галееўка, Гом.).
СЫРНІК м. клінок. Сырнік парваўся саўсім (Апанасаўка, Гом.); Памый сырнік, а то ён у тварагу (Ка-
80 👁