Старонка 4
◀ / 72 ▶
МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОЎНІКА ГОМЕЛЬШЧЫНЫ* С САБАКАВАТЫ прым., зняваж. задзірлівы. Збавіліся ад гэтага сабакаватага чалавека, і лягчэй усім стала (Гаць, Акц.). САБАЧАНЯТКА н., памянш. да сабачаня. Якіх прыгожанькіх сабачанятак прывяла сучка (Карчовае, Хойн.). САБАЧКА ж., памянш. да сабака. Якія харошыя сабачкі (Насовічы, Добр.). САБАЧКА ж. 1. ткацк. частка ткацкага станка. Сабачка — ета калодачка з дзіркамі, цераз якія прадзяваюцца шнуркі ад панажоў, каб панажы не з'язджалі (Кароткавічы, Жлоб.); Шчэ сабачкі за ніты не пачапляла (Каравацічы, Рэч.+Неглюбка, Ветк.); Сабачак чатыры ля панажоў (Юравічы, Калінк.); 2. слясак. Без сабачкі дзвярэй не адчыніш (Дуброўка, Добр.); Як атчыняем дзверы, то націскаем пальцамі на сабачку клямкі (М. Аўцюкі, Калінк.). САБАЧКАРНЯ ж. сабакарня. У нас за Церахоўкай сабачкарня була (Дуброўка, Добр.). САБАЧКІ толькі мн. бат. чарада. Сабачкі маладыя цвітуць жоўценькім цвецікам (Неглюбка, Ветк.); Сабачкі на нізкіх мястах растуць. Як станіш сена грэсць, дак іх начапляецца за ўсё (Хізы, Ветк.); Сабачкі, яны ат кашлю і ат прастуды добра (Р. Бурыцкая, Лоеўск.). Параўн. ваўчкі. САБОРНА (САБОРНО) м. сабака. Вунь пабег Міхайлаў соборно (Камаровічы, Петр.). САБУГОРЫЦЬ зак. дагледзець. Матку сабугора, а сама к дацце (В. Нямкі, Ветк.). САВАН м. пакрывала для нябожчыка. Саван у яе быў цюлявы (Хутар, Светл.); Дзед Антось ўжо саван гатуе (Ломыш, Хойн.). САВАШНІК м. сланечнік. Савашнікі бальшыя дужа ўрадзіліся (Апанасаўка, Гом.). Параўн. сана, слоній, сон, сонačнік, сонкі, сонца, соўнешнік (сонечнік), семяннік у 2 знач. * Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі: Г. А. Даўгяла, В. А. Ляшчынская, В. І. Мядзведзева, Т. С. Янкова.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 72 ▶