СКУТО'К м., тое, што свой. Той скуто'к ляжыць i цяпер у куфры (Багданавічы, Карм.). СЛАБАНЕ'Й іірЫрл. свабадней. Каб умер, дак руцэ слабане'й (Піркі, Браг). СЛА'БКІ прым. слабы, не тугі (npa вымя). У многіх кароў вымя сла'бкае (Багуцічы, Ельск.). СЛАБНЯ'К м. рой (слабы). Слабня'к называюдь слабы рой (Хізы, Ветк.). СЛАКАТА'ЦЬ незак. 1. смяяцца. Перастань слаката'ць (Вуглы, Ельск.); 2. шчыкатаць. Той крычыць, a ён яго слако'ча (Вуглы, Ельск.). СЛАМЯНО' н. журавель (калодзежа). Калі сламяно' ў калодзяжы добрая, i ваду цягаць добра (Быч, Карм.). СЛЕПАВО'КІ прым. падслепаваты. Слепаво'кі сабака (M. Аўцюкі, Калінк.). СЛЕ'ПЕТ м. 1. зборн. пчолы (дзікія). Новыя пчолы ўцекаюць у лес, вядома, сле'пет (M. Аўцюкі, Калінк.); Пчолы дзікія — ета ж сле'пет (Баравікі, Светл.). Параўн. сле'пецень, сле'пцы; 2. дупло. Пчолы ў сле'пеце, дупле, жывуць (Баравікі, Светл.+Ламавічы, Акц.). СЛЕ'ПЕЦЕНЬ м., тое, што слепет у 1 знач. Як толькі залецелі сле'петні ў вулей, вон адразу загудзеў, як ведер (Стадолічы, Лельч.); Налецела сле'петняў здесь з лесу (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. сле'пцы. СЛЕ'ПЦІ незак..слепнуць. Вока пачало сле'пці (Бялёў, Жытк.). СЛЕ'ПЦЫ (СЛЯПЦЫ') толькі мн., тое, што сле'пет у 1 знач. О.т колісь у лесі можно було мёду набраць, што сле'пцы наносілі (Мілашэвічы, Лельч.); Сляпцы' боляй бываюць у дрэвах (Марозавічы, Б.-Каш.). СЛЕЗНІК м., бат. плакун-трава. Слёзнік яна называецца таму, што капае з яе сок, а мо вада (Бялёў, Жытк.); Плачэць слёзнік, ці ад яе плачуць (Багданавічы, Карм.). СЛІ'ВІНА ж. сліва (дрэва). Бабка, слі'він колькі ў цябе ў садзе ёсцяка? (Саўгасная, Б.-Каш.). СЛІЖ м., заал. галец. Попробуй удзержы того сліжа' (С. Высокае, Ельск.). СЛІ'ЖБА ж. колькасць. Ніколі не бачыла такой слі'жбы людзей (Харошчыва, Добр.). СЛІ'ЗЕНЬ м. 1. слімак. Слі'зень прыліпае к грыбам, тады неахота дажа белы грыб браць (Хізы, Ветк.). Параўн. слізю'к, слі'мень; 2. п'яўка. Слі'зень упіваецца ў
Дадатковыя словы
пяўка, скуток, слабаней, слабкае, слабкі, слабняк, слакатаць, слакоча, слепавокі, слепетняў, слепетні, слепеце, слепецень, слепцы, слепці, слівін, слівіна, сліжба, сліжбы, слізень, слізюк, слімень
5 👁