Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
СКВГЛ м. сварка. Цяпер i плач i скві'л з-за работы (Быч, Карм.). СКВЯРЭ'ЦЬ незак., перан. верашчаць. Чаго ты сквяры'ш, як жаба на карчу? (Палессе, Чач.). СКЕ'ПКА ж. шчэпка. Пакладзі ў грубу ске'пак (Вуглы, Ельск.); Пойду ске'пок трохі прынясу сюды (Бялёў, Жытк.+Стадолічы, Лельч). СКЕ'ПАЧКА (СКЕ'ПОЧКА) ж., памяти, да ске'пка. Бежы, дзеўко, ске'почок назбірай на роспал (Вуглы, Hap.). ' СКІДА'ЦЬ незак. знімаць, збіраць (смятану). Была кароўка, скі'ну гладышачку смятаны. Цяпер няма кароўкі, няма малачка, i смятаны не скіда'ю (Дубраўка, Добр.), СКЩА'ЦЬ незак. скакаць. Вот ужэ ўдаўся, скіка'е i скіка'е (Ломыш, Хойн.). СКІ'НУЦЬ I зак. да скіда'ць. Трэба скі'нуць з глячка вяршыйу (Неглюбка, Ветк.). СКІ'НУЦЬ II зак. ацяліцца (да тэрміну). Ета ж нада, карова наша целя скі'нула (Каравацічы, Рэч.+Багданавічы, Карм.; Карчавое Хойн.; Навінкі, Калінк.); Летась карова скі'нула нежывое цяля (Сівенка, Ветк.+Халочча, Чач.); Вунь Ганніна карова скі'нула цяля (С. Дуброва, Акц. + Бялёў, Жытк.). СКІПА'ЦЬ незак. шчапаць (лучыну). Я буду скіпа'ць, а ты йдзі к цяпельцу пагрэйся (Палессе, Чач.)// калоць (дровы). Сённі ішчэ пагуляй, a заўтра будзім скіпа'ць дровы (Асінаўка, Чач.). СКІ'РДА ж. 1. сцірта (y полі). Скі'рда складаіцца з снапоў каласамі ўнутр, чатырохвугольная (Ліцвінавічы, Чач.-І-С. Буда, Б.-Каш.); Мы з мужыком пашлі на поле скірдаваць салому i ні склалі ні адной скі'рды, таму што пашоў дождж (Ларышчава, Добр.); Я тут лажу скі'рду, а ты далей (Бялёў, Жытк. + Калінін, Пагоннае, Хойн.; Насовічы, Добр.)//сцірта (у гумне, на таку). Звозяць снапьу на ток, а там складаюць у скі'рды (Бывалый, Рэч.); У гумне было пятнаццаць скі'рдаў жыта (Баравікі, Светл.); 2. укладка, мера дроў. У мяне ўжо на зіму не адна скі'рда дроў стаіць, а то во i з мужыкамі жывуць, а ў двары ні палена (Хізы, Ветк.); Налажыла ў хлеве цэлую скі'рду дроў (М. Аўцюкі, Калінк.+ + 3авайць, Нар.; Ларышчава, Добр.); За дзень можна i тры скі'рды дроў накласці (Баравікі, Светл.); Дровы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сквярыш, сквярэць, сквіл, скепак, скепачка, скепка, скепок, скепочка, скепочок, скщаць, скідаць, скідаю, скікае, скіну, скінула, скінуць, скіпаць, скірдаў, скірду, скірды, іісцірта
7 👁
 ◀  / 72  ▶