ранок бывая вясной пасля замаразкаў (Баравікі, Светл.); Харошая дарога да Рудні — усё ўрэмя сіранок (Палессе, Чач.). СЕРАНУХА ж., заал. змяя. Серануха жарая, бліскучая, быццам медная (Марозавічы, Б.-Каш.). СЕРАНЬ м., тое, што сарун. Сразу выпаў снег,— і ўжо серань (Піркі, Браг.). Параўн. серан, сярон. СЕРАЎНО прысл. усё роўна. Сераўно будзе па-мойму (Грычынавічы, Жытк.). СЕРБІЯНКА (СІРБІЯНКА) ж. танец. Сербіянку тожа танцавалі з прыпеўкамі (Юравічы, Калінк.); Вой, як я люблю сірбіянку танцаваць (Зарэчча, Жлоб.). СЕРПАЕЖНІК м., бат. крываўнік. Ад гэтай хваробы серпаежнік добра (Бялёў, Жытк.). Параўн. серпарэжнік, серпарэз, серпарэзнік у 1 знач. СЕРПАРЭЖНІК м., бат., тое, што серпаежнік. Расце па межах, закапываюць рану, каб не шла кроў — вось што серпарэжнік (Забалоцце, Раг.). Параўн. серпарэз, серпарэзнік у 1 знач. СЕРПАРЭЗ м., бат., тое, што серпаежнік Серпарэз добра кроў астанаўлюе. Як кроў ідзе, дак патры лісцік серпарэзу (Дуброўка, Добр.). Параўн. серпарэжнік, серпарэзнік у 1 знач. СЕРПАРЭЗНІК (СІРПАРЭЗНІК, СЯРПАРЭЗНІК) м., бат. 1. тое, што серпаежнік. Серпарэзнік — лячэбная трава (Юравічы, Калінк.); На полі рос серпарэзнік (Неглюбка, Ветк.+Бялёў, Жытк.); Сірпарэзнік каровы ні едуць (Марозавічы, Б.-Каш.+Аравічы, Хойн.); Атарві сярпарэзніку да прыкладзі, кроў і пярастаня (Р. Бурыцкая, Лоеўск.+Саўгасная, Б.-Каш.; Холмеч, Рэч.). Параўн. серпарэжнік, серпарэз; 2. тое, што сака. Серпарэзнік ля вады расце, бывала, як пойдзіш на рэчку, усе ногі парэжыш (Хізы, Ветк.); Рвала траву ды серпарэзнікам руку парэзала (Халоччa, Чач.). СЕРЦАВІНА ж. стрыжань. Давай серцавіну выкінем, гнілая (Хізы, Ветк.+Р. Бурыцкая, Лоеўск.). СЕСТРУХНА ж. сястра (дваюрадная). Проходзь, проходзь, сеструхна (Мілашэвічы, Лельч.). СЕСТРЫЧНА ж. пляменніца. Жыву я с сестрычною, бо сестра моя, царство ёй небесное, померла (В. Бярэзнікі, Жытк.). СЕСТРЫЧЫЧ м. пляменнік. Мой сестрычыч вельмі вучоны (В. Бярэзнікі, Жытк.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁