Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 6

 ◀  / 72  ▶ 
рано'к бывая вясной пасля замаразкаў (Баравікі, Светл.); Харошая дарога да Рудні — усё ўрэмя сірано'к (Палессе, Чач.). СЕРАНУ'ХА ж., заал. змяя. Серану'ха жарая, бліскучая, быццам медная (Марозавічы, Б.-Каш.). СЕ'РАНЬ м., тое, што сару'н. Сразу выпаў снег,— i ўжо се'рань (Піркі, Браг.). Параўн. се'ран, сяро'н. СЕРАУНО' прысл. усё роўна. Сераўно' будзе па-мойму (Грычынавічы, Жытк.). СЕРБІЯ'НКА (СІРБІЯ'НКА) ж. танец. Сербія'нку тожа танцавалі з прыпеўкамі (Юравічы, Калінк.); Вой, як я люблю сір.бія'нку танцаваць (Зарэчча, Жлоб.). СЕРПАЕ'ЖНІК м., бат. крываўнік. Ад гэтай хваро бы серпае'жнік добра (Бялёў, Жытк.). Параўн. серпарэ'жнік, серпарэ'з, серпарэ'знік у 1 знач. СЕРПАРЭ'ЖНІК м., бат., тое, што серпае'жнік. Pacце па межах, закапываюць рану, каб не шла кроў — вось што серпарэ'жнік (Забалоцце, Раг.). Параўк. cepпарэ'з, серпарэ'знік у 1 знач. СЕРПАРЭ'З м., бат., тое, што серпае'жнік Серпарэ'з добра кроў астанаўлюе. Як кроў ідзе, дак патры лісцік серпарэ'зу (Дуброўка, Добр.). Параўн. серпарэ'жнік, серпарэ'знік у 1 знач. ~ СЕРПАРЭ'ЗНІК (СІРПАРЭ'ЗНІК, СЯРПАРЭ'ЗНІК) м., бат. 1. тое, што серпае'жнік. Серпарэ'знік — лячэбная трава (Юравічы, Калінк.); На полі рос серпарэ'знік (Неглюбка, Ветк.+Бялёў, Жытк.); Сірпарэ'знік каровы ні едуць (Марозавічы, Б.-Каш.-)-Аравічы, Хойн.); Атарві сярпарэ'зніку да прыкладзі, кроў i пярастаня (P. Бурыцкая, Лоеўск. + Саўгасная, Б.-Каш.; Холмёч, Рэч.). Параўн. серпарэ'жнік, серпарэ'з; 2. тое, што сака'. Серпарэ'знік ля вады расце, бывала, як пойдзіш на рэчку, усе ногі парэжыш (Хізы, Ветк); Рвала траву ды серпарэ'знікам руку парэзала (Халочча, Чач.). СЕРЦАВІ'НА ж. стрыжань. Давай серцаві'ну выкінем, гнілая (Хізы, Ветк.+Р. Бурыцкая, Лоеўск.). СЕ'СТРУХНА ж. сястра (дваюрадная). Проходзь, проходзь, се'струхна (Мілашэвічы, Лельч.). СЕСТРЫ'ЧНА ж. лляменніца. Жыву я с сестры'чною, бо сестра моя, царство ёй небесное, померла (В. Бярэзнікі, Жытк.). СЕСТРЫЧЫ'Ч м. пляменнік. Мой сестры'чыч вельмі вучоны (В. Бярэзнікі, Жытк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cepпарэз, біянку, ранок, сарун, серануха, серань, сербіянка, сербіянку, серпаежнік, серпарэжнік, серпарэз, серпарэзнік, серпарэзнікам, серпарэзу, серцавіна, серцавіну, сеструхна, сестрычна, сестрычною, сестрычыч, сярон, сярпарэзнік, сярпарэзніку, сіранок, сірбіянка, сірпарэзнік
6 👁
 ◀  / 72  ▶