Старонка 43
◀ / 48 ▶
ру'хкае, як пачэшаш, то і бок падставіць і слухаць будзе (Углы, Браг.+Бабічы, Чач.; Засінцы, Ельск.). Параўн. рухцець. РУХНУЦЬ зак., тое, што расквасіцца. Рухнула дарога, нельзя праехаць ні на санях, ні на калёсах (Хізы, Ветк.). Параўн. расхлябнуць. РУХЦЕЦЬ незак., тое, што рухаць. Раней у нас казалі, што свіння рухціць (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. рухкаць. РУЧАЙКА ж. 1. верацяно (пражы). Ото я знаю, хадзяйка, за вечор напрала тры ручайкі (Грушаўка, Нар.); А я думаю, што шчэ сённі одну ручайку напраду (Замошша, Жытк.); І не знаю, Мар'я, сколькі табе ручаек трэба на посцілку (Аравічы, Хойн.+Багданавічы, Карм.; Багуцічы, Ельск.; Баравікі, Светл.; Будкі, Нар.; Быч, Карм.; Бярэзнікі, Жытк.; Кароткавічы, Жлоб.; Ліпляны, Лельч.; Марозавічы, Б.-Каш.; Сялюцічы, Петр.; Тонеж, Лельч.); 2. жменя (ільну). Спрытная дзеўка ў Ганны: ручайка за ручайкай — і цэлы сноп (Аравічы, Хойн.); Атрапала дваццаць ручаяк лёну (Пясчанікі, Жытк.). Параўн. ручка III. РУЧКА ж. 1. дзяржанне. У маёй брытве ручка кароткая, упала яна з брыжка, і адляцеў кусочак ручкі (Барталамееўка, Ветк.); Ручка ў граблях плахая, замяніць трэба (Хізы, Ветк.); 2. планка (да якой прымацоўваюцца драбіны воза). Грузіў лес, дак усе ручкі паабламаў (Холмеч, Рэч.). Параўн. ручыца I. РУЧКА ж., тое, што рад у 1 знач. Я касіў па тры-чатыры ручкі, а цяпер толькі дзве (Багуцічы, Ельск.); Я прайшоў адну ручку (Астрагляды, Браг.+Аравічы, Пагоннае, Хойн.). РУЧКА ж., тое, што ручайка ў 2 знач. Мне асталось часаць дзве ручкі (Пагоннае, Хойн.). РУЧНІК м. валёк (вясла). Ручнік у весле паламаўсе, нада весною новае дзелаць (Усох. Буда, Добр.). РУЧНЫ прым. здатны (да працы). Ён вельмо ручны, усе ўмее робіць (Астражанна, Лельч.). РУШАЦЬ незак. змяншацца (пра месяц). Калі месяц рушае, то пагода мяняецца (Аравічы, Хойн.). РУШНІЦА ж. стрэльба (паляўнічая). Як прышоў дід з полэвання, дык не повесіў рушніцу на место, так і вісыт (Грушаўка, Нар.); Прадаў рушніцу. Мо колі б на охоту пошоў (Мілашэвічы, Лельч.+Дзёрнавічы, Нар.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 48 ▶