РОДЗІЧКА ж. сваячка. Вунь, бачыце, родзічка мая ідзе (Піркі, Браг.).
РОДЗІЧЫ толькі мн., рэл., тое, што радзіцелі. На родзічах усіх умёршых памінаюць (Неглюбка, Ветк.).
РОЖА ж., толькі адз., мед. хвароба. Ета ж рожа як зеркала сядзіць: калючая, балючая, свярбучая, пякучая (Хізы, Ветк.); Ад рожы цела становіцца красным, цвердым, як брус (Бабовічы, Гом.+Дзям'янкі, Дубраўка, Добр.; Забалоцце, Раг.; Клясаў, Петр.; Марозавічы, Б.-Каш.; М. Аўцюкі, Калінк.; Неглюбка, Ветк.; Піркі, Браг.; Халочча, Чач.; Холмеч, Рэч.; Хутар, Светл.).
РОЖА ж., бат. мальва. Сёлета вымерзла рожа, мароз яе застудзіў, а цвяты як тарэлкі ў яе (Марозавічы, Б.-Каш.); Пад вакном багата кустоў рожы насадзіла (Азяраны, Раг.+Зарэчча, Браг.; Мілашэвічы, Лельч.; Халочча, Чач.).
РОЖАН м. ражон. Рожан доўгі, ды тонкі (К. Балсуны, Ветк.).
РОЖАНІЦА ж., тое, што радзіха. Паедам забіраць сваю рожаніцу (Холмеч, Рэч.).
РОЖКІ толькі мн. 1. тое, што рагач у 3 знач. Мо дасі сваіх рожак, ето ж хочу трохі моткаў наматаць да мо якую губку хоць на мешкі вутку (Юравічы, Калінк.); 2. тое, што рагач у 2 знач. Вытры свае рожкі, як мыць не хочыш (Лабыроўка, Карм.).
РОЗДЗЕЛКА ж. карніз (у грубцы). Думалі коміна цяпер зачаць робіць, а і роздзелкі не кончылі (Людзяневічы, Жытк.). Параўн. роспушка.
РОЗКА ж. розга. Адламіў ад бярозкі тры розкі, сцебануў коніка пад ножкі (Касцюкоўка, Гом.+Усох. Буда, Добр.; Шуты, Ельск.).
РОЛКА ж. пляцоўка. Ролка була ля азяроду, сушылі снапы там (Ламавічы, Акц.).
РОНГЕЛЬ м. гаршчок (вялікі). Тані вялікі ронгель купіла на базары (Палаўкі, Ельск.).
РОНДЛІК м. кубак (для малака). Налі малака ў рондлік і занесі Сцепану (Крыўча, Браг.).
РОСКА ж., толькі адз., бат. раска. Роску сьвінні ядуць (Бабовічы, Гом.).
—РОСКІДЗЬ ж., с.-г. разора (паміж загонамі). Роскідзь зрабілі глыбокай (Багданавічы, Карм.).
РОСЛІК м., с.-г. расток. Гарбузы добра прараслі, амаль усе зярняты з рослікамі (Сямёнаўка, Рэч.).
81 👁