У нас ня лес, зараснік. Расцяроблік рэдка ўстрэціш (Дубраўка, Добр.). Параўн. расцяроба.
РАСЧАРЭПАЦЬ зак., тое, што размасціць. Так ты ўсю пасуду расчарэпаяш сённі (Быч, Карм.).
РАСЧЫНІЦЬ (рашчыніць) зак., кул. замясіць (цеста). Расчыніла бліны на ноч (Неглюбка, Ветк.); Хлеб трэба рашчыніць вечарам, каб ноччу яно пераработала (Марозавічы, Б.-Каш.).
РАСШКУМАТАЦЬ зак. разарваць (на часткі). Сабака за ноч расшкуматаў вяроўку (Нова-Кузнечнае, Лоеўск.).
РАСШУРХАЦЬ зак., тое, што растуркаць. Так ужэ спаў, што ледзьві расшурхала яго (Каменка, Маз.).
РАСШЫЎКА ж., спец. расшыральнік. Расшыўку вышай прыбі (Забалоцце, Раг.); Здзелаў быў расшыўку, дак загубілась калісь (Халочча, Чач.); Прыбіваюцца расшыўкі на кожную крокву (Хізы, Ветк.+Кароткавічы, Жлоб.; Неглюбка, Ветк.; Суткоў, Лоеўск.; Ч. Буда, Добр.).
РАСШЫЎКА ж. прошва. Расшыўку ў скацерку зрабіла (Нісімкавічы, Чач.); А мне ж шчэ трэба расшыўкі етыя паўшываць (Кавака, Браг.+Кароткавічы, Жлоб.; Насовічы, Добр.). Параўн. рашэўка, росшэўка.
РАСШЫЦЬ зак., спец. умацаваць (планкай). Расшыў сцяну, а то палена выткнулася (Суткоў, Лоеўск.); Расшыць бы нада, да рукі ніяк не даходзяць (Халочча, Чач.+Забалоцце, Раг.; Кароткавічы, Жлоб.; М. Аўцюкі, Калінк.; Піркі, Браг.; Ч. Буда, Добр.).
РАТАЙ м., уст. араты. Прыбегла да хаты, наказала таму ратаю, што араць, дай пабегла зноў (Капцэвічы, Петр.).
РАТАТЫ прым. крыклівы, нахабны. І чаго ето Васіль такі рататы? Нікого не прапусціць уперад, каб толькі ён усюды ўспеў (Нароўля).
РАЎНІНА ж. раўніна. Такая раўніна, усё расце (Усох. Буда, Добр.).
РАЎЧАЦЬ незак. мяўкаць. Коты роўчаць, бы дзеці плачуць (Бялёў, Жытк.).
РАХАВІТЫ прым. рухавы. О, каб ён быў рахавіты, як яго бацька (Усох. Буда, Добр.).
РАХЛІСКО н. тронак (у вілах). Трэбо рахліско зрабіць ново, бо ето дужа цяжко (Гогалеў, Калінк.).
РАХМАНІЦА ж., толькі адз. сываратка. У калідоры
77 👁