Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
РАЗРАЗНІ'ЦЬ зак. разлучыць. Мы ў плен разам трапілі, ды разразні'лі нас (Пясчанікі, Жытк.-ў-Гарадзец, Раг.; Заспа, Рэч). РАЗРЬІВА'ЦЬ незак., с.-г. прарэджваць. Разры* ва'ем усякую расліну, якая густая, i перасаджваем (Apaвічы, Хойн.); Разрыва'лі на градзе моркву (Сямёнаўка, Рэч.+Пабеда, Ветк.). РАЗУМЕ'Ц м., іран. разумнік. Бач, разуме'ц знайшоўся (Крыўск, Б.-Каш.+Гарадзец, Раг.; Вышалаўка, Петр.). Параўн. разумо'к. РАЗУМО'К м., тое, што разуме'ц. Малому майму другі год, а разумо'к такі, што проста дзіва (Іскра, Чач.). РАЗУ'Н (рэзу'н) м., мед. рэзь (y жываце). Такі рэзу'н у жываце, што не знаю, што рабіць (Стадолічы, Лельч.). РАЗУ'НКА ж., мед., тое, што раза'чка II. У нас колісь казалі: разу'нка хваціць i памірае (Ламавічы, Акц.). РАЗЫ'МЧАВЫ прым. жаласлівы, тужлівы. Сенька завёў нейкія разы'мчавый песні, іпто плакаць хочыцца (Крыўск, Раг.). РАЗЯВЕ'НЯ аг. разявака. Што ты такая стала разяве'ня? (H. Гута, Гом.). РАЗЯ'ВІЦЬ зак. раскрыць (рот). Чаго рот па вушы разя'віў? (Бабовічы, Гом.). РАЗЯУЛЯ'ЦЬ незак. раскрываць (рот). Ну, чаго ты рот разяўля'еш? (Холмеч, Рэч.). РАЗЯ'ШЧЫЦЬ зак. расчыніць (дзверы). Чаго ты разя'шчыў дзверы, заходзь у хату (Нова-Кузнечнае, Лоеўск.); Разя'шчыў сенцы, січас жа зачыні, холаду напусціш (Пакалюбічы, Гом.). РА'ЙКА ж. садавіна (накшталт яблыкаў). Еты год варыла з ра'як варэння, дак добра зімой елі (P. Бурыцкая, Лоеўск.). РАК I м., мед. рак. Не прывядзі бог захварэць ра'кам (Забалоцце, Раг.); Раз ужо ён захварэў ра'кам, то наўрад ці ачуняе (Халочча, Чач.). /хвароба (дрэў). Рак дрэва калі случыцца, дык сокаў зусім няма (Баравікі, Светл.); Калі дрэва хварэе ра'кам, чарната паяўляецца i дрэва высыхае (Піркі, Браг.). РАК II м., заал. рак. Ра'каў ловяць у нас рукамі (Багданавічы, Карм.). РАК III м. шпянёк (у жорнах). Рак у верхнім каме
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жытк.-^-гара, разачка, разразнілі, разразніць, разрывалі, разрьіваць, разумец, разумок, разун, разунка, разымчавы, разымчавый, разявеня, разявіць, разявіў, разяуляць, разяшчыць, разяшчыў, разяўляеш, райка, ракам, ракаў, раяк, рэзун, іхвароба
5 👁
 ◀  / 48  ▶