разводзец, разводнік, разводчык, разжэн, разлуча-
нец, разлучнік II, разлучэнец, распусканец.
РАЗВАДЗЯКА м., тое, што развадзяга. Развадзяка, развадны — усё адно, у нас так і так гавораць (Дубраўка, Добр.). Параўн. развадны, разведзенец, разводзец, разводнік, разводчык, разжэн, разлучанец, разлучнік II, разлучэнец, распусканец.
РАЗВАДНАЯ ж. жанчына (разводная). Сын жаніўся на развадной і жывуць добра (Краўцоўка, Гом.+ Ваявода, Гом.; Кавака, Браг.; Усох. Буда, Добр.). Параўн. развадуха, разведзенка, разводка II, разводніца, развядзёнка, разжэнка, разлучанка, разлучніца, разлучэнка, распусканка.
РАЗВАДНЫ м., тое, што развадзяга. Дачка ўжэ год, як з развадным сышлася (Краўцоўка, Гом.+Ваявода, Гом.; Кавака, Браг.; Усох. Буда, Добр.; Чацвярня, Жлоб.). Параўн. развадзяка, разведзенец, разводзец, разводнік, разводчык, разжэн, разлучанец, разлучнік II, разлучэнец, распусканец.
РАЗВАДУХА ж., тое, што развадная. Еслі развадуха пагаравала, дык яе адстояць (Баравікі, Светл.). Параўн. разведзенка, разводка II, разводніца, развядзёнка, разжэнка, разлучанка, разлучніца, разлучэнка, распусканка.
РАЗВАЖАЦЕЛЬНЫ (разважыцельны) прым. разважлівы. Мой унук такі разважацельны (Забалоцце, Раг.); Разважыцельны чалавек любое гора разважа, рассудзе (Дубраўка, Добр.).
РАЗВАЛЫ толькі мн. развалкі. Прычапі развалы, мо сена дзе прыхвацім (Юравічы, Калінк.). Параўн. роспускі.
РАЗВАРАНКА ж. бульба (сопкая). Разваранка добра бульба (Аравічы, Хойн.).
РАЗВАРОТКА (розворотка) ж., спец. 1. інструмент (для адгіну зубоў у піле). Розворотка нейдзі дзеласа. Ніхто не бачуў? (Людзяневічы, Жытк.). Параўн. разводка I у 1 знач., разворошка; 2. развод (зубоў у піле). Каб не было развароткі, то пілу б зажымало (Багуцічы, Ельск.). Параўн. разводка I у 2 знач.
РАЗВАРЫСТЫ прым. сопкі. Сёлета такая бульба разварыстая (Бабовічы, Гом.+Дзям'янкі, Добр.; Нёглюбка, Ветк.).
РАЗВАЯВАЦЦА зак., груб. разбушавацца. П'яны як
91 👁