Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
раэахо'ціўся работаць. Утаміўся, ці што? (Быч, Карм.). РАЗА'ЧКА I ж., бат., тое, што раза'к I. Раза'чкай руку разрэзаў (Неглюбка, Ветк.). Параўн. рэ'знік I. РАЗА'ЧКА II ж., мед. дызентэрыя. Мой дзядзька памёр ад раза'чкі (Углы, Ельск.). Параўн. разу'нка. РАЗБАЗУ'ЛІЦЬ зак. раскарміць. Разбазу'ліў карову, нічого есці не хочэ, толькі давай ёй клевер (Стадолічы, Лельч.)., РАЗБАРСА'ЦЬ зак. выцягнуць (вяроўку з лапця). Разбарса'ў мне другого лапця (Пясчанікі, Жытк.). РАЗБА'СЛІЦЬ зак. разгаласіць, разбалабоніць. А я разба'сліла, росказала ўсё, як было (Бялёў, Жытк.). Параўн. раззвані'ць, растрапа'ць, раструбі'ць. РАЗБО'РЫСТА (разбо'рысто) прысл. разборліва. Погледзі, як Надзя разбо'рысто пішэ, хоць i малая (Скалодзін, Маз.). РАЗБУ'ДРЫЦЬ зак. разбэсціць. Разбу'дрыла сына, дак на голаву лезе (Гарадзец, Раг.). Параўн. распатво'рыць. РАЗБУКАЦЕ'ЦЬ зак. растаўсцець. Маладая я худая була, а цяпер разбукаце'ла (Усох. Буда, Добр.). Параўн. распра'віцца, распу'хнуць. РАЗБУ'РХАЦЬ зак. разгубіць. Я ўсё так разбу'рхала, што нічога ня знайду зараз (Быч, Карм.). РАЗБУРЫ'ЦЦА зак., перан. нарадзіць. Мая суседка ўжо разбуры'лася, дзевачка ў яе (Дубраўка, Добр.). РАЗБУРЫ'ЦЬ зак. 1. раскідаць. Разбуры'ла весь дом, новы строіць будуць (Багданавічы, Карм.); 2. pacпусціць (звязанае). Разбуры'ла старую кохту (Забалацце, Раг.); 3. паблытаць. Вот разбуры'ла ўсе ніткі, а што цяпер рабіць? (Кароткавічы, Жлоб.). РАЗБУ'ЦЦА зак. разуцца. Памажы мне разбу'цца (Сяўкі, Лоеўск.). РАЗБЫ'РАЦЬ зак. рассваволіцца. Ну, Ты ўжо i раз бы'раў (Нова-Мазолеў, Жлоб.). РАЗБЯЗУ'ЛЯДЬ зак., тое, што разапсе'ць. Так ужо разбязу'ляў — робіЦь шкоду штрдня i слова не кажы (Грушаўка, Добр.+Усох. Буда, Добр.). РАЗВАДЗЯ'ГА м. мужчына (разводны). Каму ён нада, той развадзя'га, ён'жа вёчны п'яніца (Краўцоўка, Гом.+Баравікі, Светл.; Ч. Буда, Добр.; Юркевічы, Жытк.). ПираўН. развадзя'ка, развадны', разве'дзенец
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

быраў, бўда, пйраўн, пяніца, разак, разапсець, разачка, разачкай, разачкі, разбазуліць, разбазуліў, разбарсаць, разбарсаў, разбасліла, разбасліць, разборыста, разборысто, разбудрыла, разбудрыць, разбукацела, разбукацець, разбурхала, разбурхаць, разбурыла, разбурылася, разбурыцца, разбурыць, разбуцца, разбыраць, разбязулядь, разбязуляў, развадзяга, развадзяка, разведзенец, раззваніць, разунка, распатворыць, расправіцца, распухнуць, растрапаць, раструбіць, раэахоціўся, рэзнік, ёнжа
6 👁
 ◀  / 48  ▶