Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
посцілку выбеленую (Юравічы, Калінк.). Параўн, радня'нка; 2. перан. капялюш (саламяны). Твая радзю'га так паможаць, як мне ахвота балець (Вышамір, Рэч.). РАДЗЮ'ЖКА ж., памяти. да радзю'га ў 1 знач. Cyседка выткала прыгожую радзю'жку (Антонаў, Ельск.); Нову радзю'жку заслала на ложак (Будкі, Нар.). РАДНЯ'НКА ж., тое, што радзю'га ў 1 знач. Поўну шухляду наткала радня'нок. У мене аж п'яць радня'ной (Зімавая Буда, Маз.). РАДО'УКА I ж., бат., тое, што ра'даўка. Радо'ўка як рыжык, толькі розавенькая (Бялёў, Жытк.); Радо'ўкі ж папарэзаныя такія, радкамі. Таму i называюць іх paдо'ўкамі (Ліпнякі, Лоеўск.); Растуць да позняй восені радо'ўкі (Баравікі, Светл.); Радо'ўкі крэпенькія грыбы, увосень пракідаюцца (Холмеч, Рэч.+Дубраўка, Добр.; Неглюбка, Ветк.; Піркі, Браг.; Хізы, Ветк.). РАДО'УКА II ж. чарга. Пойдзеш у лаўку, а там у радо'ўцы стаяць трэба (Васілевічы, Рэч.). РА'ДУНІШНЫ: ра'дунішная нядзеля рэл., тое, што ра'дашны. У ра'дунішную нядзелю на могілках была (Багданавічы, Карм.); Ра'дунішная нядзеля гавораць у нас. Радуніца на етай нядзелі (Ліпнякі, Лоеўск.). РАДУ'ХА ж., тое, што радзі'ха. Радзіла дзіця — paду'ха (Дубраўка, Добр.). Параўн. ро'жаніца. РАЁУКА ж. раёўня. Рой аграбаюць у раёўку (Бялёў, Жытк.). Параўн. раяўня', рэ'ўня. РА'ЖА I ж. кубел. Як парсюка заколем, то ўсё: i сало, i мясо, i ногі, i голаў — кладзём у ра'жу (Лабыроўка, Карм.). РА'ЖА II ж. дзёран. На той ра'жы спіну папагнеш, калі хочаш да толку давесці (Р. Антонаўская, Калінк.). Параўн. рэжа, рэжык.РА'ЖАУКА ж., рыб. сетка (рыбалоўная). Ра'жаўка мая парвалась, нада новая (Каранёўка, Гом.). Параўн. ражо'ўка, рыжо'ўка. РА'ЖКА ж. 1. ражка. Так ухадзілася, пакуль ра'жку адна вынесла (Крыўск, Б.-Каш.); От добрая свіння ўдалася, цэлую ра'жку цеста вуедае (Калінічы, Нар.+Антонаў, Ельск.; Асарэвічы, Браг.; Бярэзнікі, Жытк.; Горваль, Рэч.; Загор'е, Чач.; Заходы, Лельч.; Копань, Рэч.; Крыўск, Б.-Каш.; Ляскавічы, Петр.; Неглюбка, Ветк.; Прыбыткі, Гом.; Стараселле, Добр.; Хобнае, Калінк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

paдоўкамі, paдуха, загоре, пяць, радашны, радаўка, радзюга, радзюжка, радзюжку, радзіха, раднянка, радняной, раднянок, радоука, радоўка, радоўкі, радоўцы, радунішная, радунішную, радунішны, радуха, ража, ражаука, ражаўка, ражку, ражоўка, ражу, ражы, рожаніца, рыжоўка, рэўня
2 👁
 ◀  / 48  ▶