Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1980). Частка 5

 ◀  / 48  ▶ 
РАГО'ЖА I ж. мата. Вокны запінаюць раго'жай. Сплеце на зіму i запінае (Піркі, Браг.). РАГО'ЖА II ж., толькі адз., бат., тое, што рагаза'. Раго'жа вмесці з бабоўніком росце (Падварак, Лельч.). РАГО'ТКА ж. шышка (хваёвая). На раго'тку ногу проколола. На хвоі так багато раго'ток (Мірнае, Лельч.). РАГО'УЦЫ то аькі мн. жыхары (канца вёскі). Дзярэўня была маленькая, яны на самым канцы жылі, на рагу, вот i раго'ўцы (Баравікі, Светл.). РАГУ'ЛЬКА ж. 1. рыб. прылада (рыбалоўная). Рагу'лькай таксама ловядь рыбу (Піркі, Браг.); 2. тое, што рага'тка II. Рагу'льку возьме i пайшла мераць (Горваль, Рэч.). РАГУ'ЛЬКІ толькі мн. граблі. Зноў свое рагу'лькі поломала (Сялюцічы, Петр.). РАГУ'ЛЯ ж., перан., тое, што рага'тка I. Мая pary'ля білася ў стадзі (Забалоцце, Раг.); Вунь i мая рагу'ля ідзе з пашы (Навінкі, Калінк.); Hi давядзі бог, калі хто пападзе маёй рагу'лі на вочы (Б. Крушынаўка, Раг.+Бялёў, Жытк.; Забалоцце, Б.-Каш.; Марозавічы, Патапаўка, Б.-Каш.; Сівенка, Ветк.; Ст. Дуброва, Акц.). РАД м. 1. пракос. Я накасіў тры рады' (Астрагляды, Браг.); Далі палосу можа дзесяць радо'ў (Пагоннае, Хойн.). Параўн. ручка II; 2. пропуск (пры касьбе). Ты аставіў вялікія рады '(Багданавічы, Карм.). РАДАБО'ДДЗЕ н., зборн. 1. тканіна (рэдкая). Такое радабо'ддзе, a плацце пашыць можна (Задуб'е, Раг.). /палатно (даматканае, грубае). Вуткала нейкага радабо'ддзя, хіба мо мех пашыя (Даманавічы, Калінк.). Параўн. радабо'ць; 2. лахманы. У яго ж была ня адзежа, а радабо'ддзе адно (Быч, Карм.). РАДАБО'ДЗІНА аг„ перан., груб, чалавек (неахайны). Ета не чалавек, a радабо'дзіна нейкая, вечно гразны ходзіць (Быч, Карм.). РАДАБО'ЦЬ м., тое, што радабо'ддзе ў 1 зная. Зноў радабо'ць удаўся (Бабовічы, Гом.). РАДА'К (рэда'к) м., рыб, сетка (рыбалоўная). Поехал! ловіць рэдако'м рыбу (Баклань, Петр.). РА'ДАНЕЦ м., рэл. радаўніца. На ра'данец ідуць на могілкі, памінаюць радзіцялей (Дубраўка, Добр.). Параўн. радзі'цельскі дзень. РА'ДАУКА ж., бат. грыб. Чамусьці ра'давак ні від
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

paryля, задубе, рагатка, рагожа, рагожай, раготка, раготку, раготок, рагоуцы, рагоўцы, рагулька, рагулькай, рагульку, рагулькі, рагуля, рагулі, радабоддзе, радабоддзя, радабодзіна, радабоць, радавак, радак, раданец, радаука, радзіцельскі, радоў, рэдаком, іпалатно
4 👁
 ◀  / 48  ▶