Старонка 14
◀ / 48 ▶
гата чорнага рагаку (Чарнейкі, Рэч.). Параўн. ражок I. РАГАЛІК м. заал. жук-рагач. Рагалік з большымі вусамі, шчыпліцца (Сівенка, Ветк.); Вунь па дарозе рагалік папоўз (Ямпаль, Рэч.); Рагалікі пад палом водзяцца (Халочча, Чач.). РАГАЛІСЦІК (рогалісцік) м., бат. рагаліснік. Рагалісціку шось ня відна ля ёлкі, а боляй я ня шукала (Р. Бурыцкая, Лоеўск.); Рогалісціку ніхто не рве, бо ето не цветы, вон росце пустозвоном (Падворак, Лельч.). РАГАЛОВЫ прым. лахматы. Вунь якая рагаловая пашла (Піркі, Браг.). Параўн. расаматы, раскудэхтаны, распейсаны. РАГАТКА I ж. карова (рагатая). Ганніна рагатка падхапіла была ўчора на рогі дзяўчынку (Карчовае, Хойн.+Бялёў, Жытк.; Хізы, Ветк.). Параўн. рагуля. РАГАТКА (рогатка) II ж. сажань. Ідзе брыгадзір з рогаткою — померае (Астражанна, Лельч.). Параўн. рагулька ў 2 знач. РАГАЦІНА ж. 1. рагаціна (на звера). Я ўжо паставіў рагаціны (Стаўбун, Ветк.); Рагаціны бываюць і з трох сукоў, усякія бываюць. Раней з рагацінамі хадзілі на ахоту на мядзведзя (Хізы, Ветк.). /палка (сукаватая). Насячы рагацін — галіны на зямлю леглі, падперці трэба (Гармавічы, Жлоб.); 2. вілы (драўляныя). Колісь рагаціны ў хаду былі, а цяпер усё новае (Восаў, Светл.); Сена і салому змешуюць у нас рукамі, а не рагацінамі (Ст. Буда, Б.-Каш.). Параўн. рагач у 4 знач. РАГАЧ м. 1. вілкі (кухонныя). Вазьмі рагач ды пастаў у печ гаршок (Буйнавічы, Маз.); Не бегайце, а то рагача схваціце (Церахоўка, Добр.); Параўн. рагачы; 2. відэлец. Памый, Маня, рагач і лыжку, дай бацьку есці (Буйнавічы, Маз.). Параўн. рожкі ў 2 знач.; 3. матавіла. Пражу трэба зматываць на рагач і сушыць потым (Неглюбка, Ветк.); Рагач у нас дзеравяны (Неглюбка, Ветк.). Параўн. рожкі ў 1 знач.; 4. тое, што рагаціна ў 2 знач. Пашукай рагача да паварушы сена (Чкалава, Гом.). РАГАЧЫ толькі мн., тое, што рагач у 1 знач. Вазьмі рагачы да пастаў казан у печ (Бобрыкі, Петр.); Дай мне свае рагачы (Камаровічы, Петр.); Рагачы пастаў на места (Стараселле, Добр.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 48 ▶