Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1977). Частка 3

 ◀  / 88  ▶ 
НЕ'МЕЦ 'Mi нямы. Мы як хто гаварыць не можа, дак немец завём (Баравікі, Светл.); Вось бедны,, з самага дзяцінства немец (Піркі, Браг.); Маўчыць, як немец. Ніякага разгавору (Аравічы, Хойн.). Параўн. немы. НЁМЧУ'Р м. чалавек (маўклівы). Не поймеш, што думав еты немчур (Холмеч, Рэч.). НЕ'МЫ прым., тое, щто немец. Сам немы i жаніўся на нёмай (Бабовічы, Гом.); Ты к яму звяртаешся, а ён цябе не разумев, бо ён немы (Буйнавічы, Лельч.). НЕНА'ВІДНЬІ прым. ненавісны. Такіх ненавідных, скажы ты, i дохля ні пабралу (ПясцанІкі, Жытк.), НЕНДЕ'ДНЩ м., груб, чалавек (ненаедны). Зноў гэты ненаёднік прыйшоў (Н. Гута, Гом.). НЕНАЖЭ'РНЫ прым. ненасытны. Кыш з га роду ненажэрныя, i кудой яны пералётуюць (Старое Сяло, Гом.). НЕПДВА'ДНА прысл. нядобра. Мне так непавадна тут з вамі (Крыўск, Par.). НЕПАГО'ДЗЬ ж., толькі адз., тое, што нёгадзь, Доўга стаіць непагодзь (Піркі, Браг.). НЕПАСЕ'ДА аг. чалавек (непаседлівы). Малы ў Нінкі непасёда, так i верціцца, як уіон (Іскра, Чач); Замучыў мяне гэта непасёда (Марозавічы, Б.-Каш.). НЕПАСПЕ'ШНЫ прым. няспешны- Ой, Грышачка, непаспёшны ты, як мядзведзь за вераб'ём; (Холмеч, Рэч.). НЕПАСЯДЗЯ'ШЧЫ дзеепрым. непаседлівы. А гэта ў мяне самы меньшы. Ой, i непасядзяшчы ён у нас так) (Кароткавічы,Жлрб.),. НЕПЕРАБО'РЛІВЫ прым. непатрабавальны. Непераборлівы, дак апецітны чэлавек, усе "есцц (Холмеч, Рэч.); Ен непераборлівы, што папала, тое й есць (Неглюбка, Ветк.). НЕПЕ'УНЬІ прым..хворы. Ой, у меце невестка зусім непёўна (Макарычы, Петр.). Параўн. ціпёўны. ЦЕ'ПРАС м. нягоднік. Скажыце таму. нёпрасу, каб ён мне. на.вочы не пацадаўся (Багуцічы, Ельск.). НЕПРЬІГАЖКАВА'ТЫ прым. непрыгожы. Дзеўкі нашы прывозяць парнеў з горада. Той красівы, той непрыгажкаваты. Але нічога, жывуць сабе (Хізы, Ветк.). НЕПРЫКА'ЯНЫ прым. бестурботны, разгублены, узрушаны. Ходзя ён увесь дзень як непрыкаяны (Палвесе, Чач). Н Е П Я Р Э 'Л ІУ К І толькі мн..наперекор. Бачыць, што непярэліўкі, ды ходу адтуль (Пяечанікі, Жытк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабём, немчўр, ненавідньі, нендеднщ, непагбдзь, непаседа, непаспешны, непдвадна, непераббрлівы, непеуньі, непрьігажкаваты, нёмчур, раббрлівы, цепрас
4 👁
 ◀  / 88  ▶