III. ЛЕКСІКАГРАФІЯ
МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОЎНІКА ГОМЕЛЬШЧЫНЫ*
Л
ЛАБАДА ж. лебяда. Столькі травы, асобенна лабады, бульбы не відаць (Пракопаўка, Добр.+Камаровічы, Петр.; Піркі, Браг.; Пярэдзелка, Лоеўск.).
ЛАБАЗА ж. дом (вялікі). Во лабазу сабе настроіў (Гармавічы, Жлоб.).
ЛАБАК м. вясло (пярэдняе). Суседзі лабак прымацоўвалі наперадзе ў чоўні (Кароткавічы, Жлоб.+Баравікі, Светл.).
ЛАБАТЫ прым. 1. бязрогі. Лабата Саўчына карова вечна ў шкодзі, найдзе ж яе, хаця ты вазьмі да ў еку пустыню гані (Аравічы, Хойн.); У лабатай каровы лоб высокі і крэпкі, і малака яна мае многа (Б.-Крушынаўка, Раг.+Сівенка, Ветк.; Халочча, Чач.); 2. лабасты. А ён такі лабаты, як бацька (Піркі, Браг.+Марозавічы, Б.-Каш.).
ЛАБІДУДА м., зневаж. абібок, няўклюда. Во вымахаў лабідуда (Баравікі, Светл.). Параўн. лабяк II, лоб у 2 знач.
ЛАБОК м., арх. зашчытак. Лабок — гэта пад хрантонам унізу стрэшка называецца (Піркі, Браг.+Крынкі, Рэч.).
ЛАБЯК м., арх. франтон. Наперадзе ці ззаду лабяк робіцца з шчылёўкі (Баравікі, Светл.+Майскае, Жлоб.).
ЛАБЯК м., тое, што лабідуда. Лабяк быў спакойны, ні раз нікога не зачапаў (Краўцоўка, Гом.). Параўн. лоб у 2 знач.
* Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі: Г. А. Даўгяла (літару Л), З. А. Рудакоўская, Т. С. Янкова (М), Л. І. Злобін, Н. С. Сердзюкова (Н).
78 👁