III.
ЛEKCIКАГРАФІЯМАТЭРЫЯЛЫДЛЯДЫЯЛЕКТНАГАСЛОУНІКАГОМЕЛЫІІЧЫНЫ* ЛЛАБАДА' ж. лебяда. Столькі травы, асобенна лабады, бульбы не відаць (Пракопаўка, Добр. + Камаровічы, Петр.; Піркі, Браг.; Пярэдзелка, Лоеўск.).
ЛАБА'ЗА ж. дом (вялікі). Во лабазу сабе настроіў (Гармавічы, Жлоб.).
ЛАБА'К м. вясло (пярэдняе). Суседзі лабак прымацоўвалі наперадзе ў чоўні (Кароткавічы, Жлоб. + Баравікі, Светл.).
ЛАБА'ТЫ прым. 1, бязрогі. Лабата Саўчына карова вечна ў шкодзі, найдзе ж яе, хаця ты вазьмі да ў еку пустыню гані (Аравічы. Хойн.); У лабатай каровы лоб высокі i крэпкі, i малака яна мае многа (Б.-Крушынаўка, Раг. + Сівенка, Ветк.; Халочча, Чач.); 2. лабасты. A ён такі лабаты, як бацька (Піркі; Браг.+Марозавічы, Б.-Каш.).
ЛАБІДУ'ДА.ж., зневаж. абібок, няўклюда. Во вымахаў лабідуда (Баравікі, Светл.). Параўн. лабяк II, лоб у 2 знач.
ЛАБО'К м., арх. зашчытак. Лабок — гэта пад хрантонам унізу стрэшка называедца (Піркі, Браг. + Крынкі, Рэч.).
ЛАБЯ'КI м., арх. франтон. Наперадзе ці ззаду лабяк робіцца з вдылёўкі (Баравікі, Светл.-|-Майскае, Жлоб.).
ЛАБЯ'КII м., тое, што лабідуда. Лабяк быў спакойны, ні раз нікога не зачапаў (Краўцоўка, Гом.). Параўн. лоб у 2 знач. * Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі: Г. A. Даўгяла (літару Л), 3. A. Рудакоўская, T. C. Янкова (M), Л. I. Злобігі, H, C. Сердзюкова (H
Дадатковыя словы
лабаза, лаббк, лабідўда
30 👁