дзе, а ўсё на маю галаву (Салтанаўка, Б.-Каш.); Хадзіла ліхалецце па чаротам, па балотам, нябожчыкаў шукала (Баравікі, Светк.); 2. перан. неслух. Во ў мяне ліхалецце расце (Шылавічы, Б.-Каш.).
ЛІХІ прым. 1. злы, нядобры. Вельмі ліхі бугай, не йдзі ты, бо заб'е (Пясчанікі, Жытк.); Ліхі чалавек так упячэцца, што ўбіў бы (Неглюбка, Ветк.); 2 перан. дрэнны, стары. Світка ў цябе ліхая (Махновічы, Маз.).
ЛІЧКАВАТЫ прым. прыгожы. Ох, і лічкаваты ў мене сын! (Піркі, Браг.).
ЛІШТА ж. ліштва. Падлажы лішту, бо сукенка доўга (Махновічы, Маз.).
ЛОБ м. 1. анат. лоб. У яго лоб вялікі, ды мазкоў мала (Чачэрск, Гом.); Яны стукнуліся прама ў лоб (Тураў, Гом.+Чацвярня, Жлоб.); 2. зневаж., тое, што лабідуда. Такія лбы здаровыя (Камунар, Б.-Каш.). Параўн. лабяк II.
ЛОБЖА ж., тое, што лаўжо. Дзеўкі мае, бывае, складаюць у лесе етыя лобжы (Хізы, Ветк.). Параўн. ломжа.
ЛОБІК м. вушка (кошыка). У кошыку два лобікі (Баравікі, Светл.).
ЛОГВІСКА н., тое, што лагво. У логвіску аказалася ажно цэлых пяцёра малых ваўчанят (Залессе, Акц.). Параўн. лагвішча, логвішча.
ЛОГВІШЧА н., тое, што лагво. У логвішчы гэтым і жыў вывадак (Марозавічы, Б.-Каш.+Халочча, Чач.; Багданавічы, Карм.). Параўн. лагвішча, логвіска.
ЛОДАР м., зневаж., тое, што лакіза. Людзі шапкі на галаве не хватаюць, а лодар на печы ляжыць (Халочча, Чач.+Бабовічы, Гом.). Параўн. латруга, легаль, легкабыт, лежань, лізбень, лотр, лучнік, лысак, лябех, лямец.
ЛОДАЧКІ толькі мн. туфлі (жаночыя). Бацька, купі мне лодачкі (Хвойнае, Хойн.).
ЛОЖАЧКА ж. прыстасаванне (для снавання кроснаў). Ложачкі спускаюць кросны (Неглюбка, Ветк.).
ЛОЖАШНІК м. прыстасаванне (для захоўвання ложак). Ложашнік павесіў, а ложкі яшчэ німа ніводнай (Казацкія Балсуны, Ветк.).
ЛОКША ж. соус (з пшанічнай мукі). Сёння я буду рабіць локшу (Піркі, Браг.); // суп (малочны з крухмалу). Ешце, дзеўкі, локшу (Піркі, Браг.); Суп еты такі ўкусны, крухмал з малаком, локшай называецца (Аравічы, Хойн.).
81 👁