Старонка 13
◀ / 88 ▶
лыкі, але смаку ў іх няма. (Капараўка, Рэч.+Забалацце Раг.). Параўн. лёжкі. ЛЕЗВІГ м. лязо. Такі лезвіг востры, пальцы папарэзаў (Піркі, Браг.). Параўн. лёза. ЛЕЗІВА н. лесвіца (з вяроўкі). Нада, шоб лезіва з добрай вероўкі було (Холмеч, Рэч.). Параўн. лезьва. ЛЕЗЬВА н., тое, што лезіва. Сперва трэба лезьці на дзераво к вуллю на острове, а там на лезьві прыстрайваецца седзенне, і назад бортнік спускаецца (Заходы, Лельч.+Антонаў, Ельск.). ЛЕЙ м. алей. Лей дзелаюць і з падсонцаў, і з лёну, і з канапель (Неглюбка, Ветк.); Ідзі ў лаўку і купі пляшку лею (Асінаўка, Чач.). ЛЕКТРА ж. электрычнасць. Раней была кірасінка, а цяпер лектра ўсюды паявілась (Салтанаўка, Б.-Каш.). ЛЕЛЕЗІК м., тое, што ласун. От лелезік, не есць чаго трэба (Піркі, Браг.). ЛЕМЯГІ толькі мн. прасценак (у зрубе паміж вокнамі). Для хаты ета будуць тоўстыя лемягі (Карма, Добр.). ЛЕСА ж., тое, што лазы. Каля дуба паставілі лесу (Астрагляды, Браг.+Аравічы, Хойн.). Параўн. леска. ЛЕСАВІК м., міф., тое, што лазавік. Як лесавік які нападзе, дак папаводзіць па лесу (Баравікі, Светл.+Дзем'янкі, Добр.; Ліпнякі, Лоеўск.; Ломыш, Хойн.); Бабка вельмі баялася лесавіка (Азяраны, Жытк.). Параўн. лесавы. ЛЕСАВЫ прым. лясны. Лесавыя яблыкі, як прымёрзнуць, вельмі смачныя (Дабрынь, Ельск.+Запясочча, Жытк.; Лядцы, Светл.; Насовічы, Добр.; Падворак, Лельч.; Пярэдзелкі, Лоеўск.; Ручаёўка, Лоеўск.; Шырокі, Б.-Каш.). ЛЕСАВЫ м., тое, што лазавік. Ноччу ў лесе хадзіць нельзя: у гэты час лесавы ходзіць (Беразнякі, Петр.). Параўн. лесавік. ЛЕСАПЕТА ж. веласіпед. Унучка, сядзь на лісапету да каперацыі праедзь (Холмеч, Рэч.). ЛЕСКА ж., рыб. лёска. На кожную рыбу патрэбна асобая леска: на малую — тонкая, на крупную — таўсцейшая (Кароткавічы, Жлоб.+Марозавічы, Б.-Каш., Старажоўцы, Жытк.). ЛЕСКА ж., тое, што лазы. Ото на крышу, да трубы, лескай трэба лезці (Піркі, Браг.). Параўн. леса.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 88 ▶