Старонка 91
◀ / 146 ▶
ты каўнёр з лісы дастала? (Грабава, Жытк.); 2. манжэта. Каўнёр прышываецца ў рукаў курты (Хізы, Ветк.); 3. пояс (у штанах). Каўнёр каб таўсцейшы быў у штанах, палатно патшываюць (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.). Параўн. каўнёрык, каўнярэц. КАЎНЕРЫК м., памянш. да каўнёр у 2 знач. У маёй кашулі і каўнёрык харошанькі (Турок, Петр.). Параўн. каўнярэц. КАЎНЯРЭЦ м., тое, што каўнёр у 2 знач. Сначала было без каўнярца, дык патом прышыла (Багданавічы, Карм.); Пугаўку прышываюць на каўнярэц, а хто так, бяз пугаўкі (Хізы, Ветк.); Пасцірай кохту, глядзі, якія каўнярцы гразныя (Чырвоная Буда, Добр.); Няма на кофце каўнярцоў (Забалацце, Раг.); Сарочка е ў мяне с каўнярцамі (Быч, Карм.). КАЎРЫЖКА ж. валік (драўляны для пракатвання бялізны). Я аднойчы пашла к суседкі за каўрыжкай, дык бульба згарэла (Баравікі, Светл.). Параўн. качалка ў 1 знач., качолка ў 1 знач., качоўка. КАЎТАНУЦЬ зак. глынуць. Занядужаў хлопец чагось. Сёння нічога не еў, толькі два разы каўтануў малака (Заспа, Рэч.). КАЎТАЦЬ незак. глытаць. Картоплю каўтаю цэлую, бо дзясна баляць (Рудня, Жытк.); Каўтай скарэй, чаго ты дзержыш у роце (Баравікі, Светл.+Гарадзец, Раг.; Дубраўка, Добр.; Каравацічы, Рэч.; Ломыш, Хойн.; Піркі, Браг.; Углы, Нар.). КАЎТУНАВАТЫ прым. да каўтун. Перахварэў і каўтунаваты стаў (Гармавічы, Жлоб.); У нас цяпер каўтунаватых нема (Піркі, Браг.+Бабовічы, Гом.; Бабунічы, Петр.; Баравікі, Светл.; Забалацце, Раг.; М. Аўцюкі, Калінк.). КАЎЦЁБА ж., тое, што кадаўба II у 2 знач. Каўцёба была такая здаровая, што не можна было перапрыгнуць (Белы Пераезд, Петр.+М. Аўцюкі, Калінк.). Параўн. катавіна. КАФЕЙКА ж. фуфайка. У нашу лаўку прывезлі столькі кафейкаў (Хвойнае, Хойн.). КАХАНАК м. каханы. Ці аднаго каханка мела твая дзеўка (Буйнавічы, Маз.); Каханкаў у Хадоры было многа, а любімы — адзін (М. Аўцюкі, Калінк.). КАХАНАЧКА ж. танец. Каханачку так красіва танцавалі (Баравікі, Светл.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 146 ▶