Старонка 87
◀ / 146 ▶
КАРЫ прым. цёмна-карычневы. Мне наравяцца карыя вочы (Халочча, Чач.). КАРЫ толькі мн. від саней. Прывёз адны кары дроў (Бабовічы, Гом.); Кары ўжо ўсе к зіме адрамантавалі (М. Аўцюкі, Калінк.); Еслі зімой, дык на карах лес вазілі, а летам — на роспусках (Хізы, Ветк.+Баравікі, Светл.; Глушкавічы, Маз.). КАРЭЗА ж., заал. сойка. Карэза ў лесе жыве (Літвінавічы, Карм.). КАРЭННЕ зборн. карэнні. Карэнне ў етой вішні так разраслося, што не можна жэлезняк ваткнуць (Забалацце, Раг.). КАРЭННЕ тое, што караванне. Бывае, што цэлыя дні мы, працуючы ў лесе, аддавалі карэнню зваленых дрэў (Кароткавічы, Жлоб.). КАРЭЎКА ж., бат. крываўнік. Хадзіў па лесе, нарваў карэўкі, чыстацелу (Аравічы, Хойн.). КАСА ж., с./г. прылада (для касьбы). Як каса добрая, дак лёгка касіць (Стаўбун, Ветк.); Касу ў рукі і пайшла касіць (Літвінавічы, Чач.); Трэба даставаць касу, а то ўжэ касіць трэба (Калінін, Хойн.); Як пойдуць касцы махаць, толькі косы звіняць (Марозавічы, Б.-Каш.+Багданавічы, Карм.; Баравікі, Светл.; Дземяхі, Рэч.; Насовічы, Добр.; Пучын, Браг.). КАСА ж. від жаночай прычоскі. Я зачэсвала на рад і заплятала касу (Забалацце, Раг.); У восем сталак запляцець адну касу, дак яна як пранік тады ляжыць, у каго косы харошыя (Баравікі, Светл.). КАСА ж., геагр. водмель. Каса ў бераг урэзалася (Неглюбка, Ветк.). Параўн. касяк. КАСА ж., анат. селязёнка. Баліць у мяне каса (Марозавічы, Б.-Каш.); З касы кабана чыняць каўбасы (Дроніца, Б.-Каш.); Касу хто і выкідае, а хто і варэ, тады начыняе каўбух (Марозавічы, Б.-Каш.+Кароткавічы, Жлоб.; Піркі, Браг.; Халочча, Чач.). КАСА ж. касяк (рыбы). Рыба ідзець касой (Стаўбун, Ветк.). Параўн. касяк. КАСА ж., бат. вусікі. Во каса якая бальшая ў гарбузах (Забалацце, Раг.); Косы распаўзліся па ўсейградзе (Стаўбун, Ветк.); Папускаў гуркоўнік косы, дык што толку, на іх адзін толькі пустацвет (Халочча, Чач.). КАСАГОРАК м. узгорак. Зямля там усё касагоркамі (Быч, Карм.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 146 ▶