Старонка 78
◀ / 146 ▶
КАПАЧКА ж. капальніца (бульбы). У нашай брыгадзе ёсць і маладая капачка. За дзень накопвае многа бульбы (Дзям'янкі, Добр.). КАПЕЛЕЯ ж. група. Пайшлі цэлай капелеяй у госці (Барталамееўка, Ветк.). КАПЕРАТЫЎ (капераціў) м. магазін. Трэба ў каператыў схадзіць (Харомцы, Акц.); Аткрыты капераціў? (Харомцы, Акц.). Параўн. кульдзюм. КАПЕРАЦІЎКА ж. хустка (фабрычная). У наш магазін сягоння прывезлі каперацівак (Хвойнае, Хойн.). КАПЕШКА ж., памянш. да капа у 1 знач. Вазьмі сена з той капешкі (Марозавічы, Б.-Каш.) Карова даела і ету капешку (Грушаўка, Добр.). КАПІТАЛКА ж. сцяна (унутраная). Цяпер можно і капіталку ставіць (Халочча, Чач.); Капіталак шчэ не закідалі (Хракавічы, Браг.+Баравікі, Светл.; Пярэдзелка, Лоеўск.; Стаўбун, Ветк.). КАПІТАН м. грыб. Капітаны цёмна-карычнявыя, шапка ўвогнутая, як у грузда, толькі той белы, а еты пасьці чорны (Ліпнякі, Лоеўск.). КАПІЦА ж., тое, што капа ў 1 знач. На балоце засталася адна мая капіца сена (Сяўкі, Лоеўск.); Капіц набралі нешчысленая сіла (Ларышчава, Добр.). КАПІЦЬ незак. 1. запасіць. Ды не капі ты етыя грошы (Неглюбка, Ветк.); 2. тое, што капаваць. Капіць сена будзем, як трохі пацяплее (Піркі, Браг.); Сколькі ты накапіў коп сена? (Дземяхі, Рэч.+Пагоннае, Хойн.). Параўн. капаваць, капнаваць. КАПКА ж., тое, што капачка. Са страхі ўпала капка (Марозавічы, Б.-Каш.); Капкі дажджу стукаюць по крышэ (М. Аўцюкі, Калінк.). Параўн. капялька. КАПНАВАЦЬ незак., тое, што капаваць. Капнуй сена хутчэй, бо дождж пойдзе (Астрагляды, Браг.). Параўн. капіць у 2 знач. КАПНІЦЯЛЬ м. стагакід. Капніцяль — ета такая добрая машына (Пучын, Браг.). КАПОРА ж. ланцуг (для прывязвання лодкі). Мая капора ў цябе (Камаровічы, Петр.); Засталося толькі капоры зрабіць (Макарычы, Петр.). КАПОТА ж. 1. від адзення. Гідка глянуць, як ты сапсавала сваю капоту (Буйнавічы, Маз.); Прыслаў зяць краму на капоту, то мо пошыеш? (Мілашэвічы, Лельч.); 2. від вопраткі. Напрані капоту, ато холадна (Шылаві
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 146 ▶