Старонка 76
◀ / 146 ▶
КАНЧАЛЬНЫЯ толькі мн. частаванне (пасля заканчэння работы). Страха кончана, будзем спраўляць канчальныя (Кароткавічы, Жлоб.); Хутка зробім хату. Праз тыжэнь ужо і канчальныя будуць (Багуцічы, Ельск.). Параўн. канчыны. КАНЧАНЕ толькі мн. жыхары (канца вёскі). Чуць не ўсі маладажоны ў нашай дзяреўні — канчане (Багданавічы, Карм.). КАНЧУК м. пуга (раменная ці вяровачная частка). Танейшая частка — пракалеснік, а таўшчэйшая — канчук (Хізы, Ветк.+Асінаўка, Чач.). КАНЧЫНЫ толькі мн., тое, што канчальныя. Як пастроіў сусед хату, дык зрабіў канчыны (Стаўбун, Ветк.). КАНЬКАЦЬ незак., груб., тое, што канаць ў 3 знач. Ета дзеўка ўсё канькае і канькае, штоб узяла ў школу (Хвойнае, Хойн.). Параўн. канючыць. КАНЬКОВЫ прым. вільчыкавы (матэрыял). Ета будзе каньковая жэрдка (Карма, Добр.). КАНЮХ м. конюх. Канюх даглядае коней, ён жа іх і водзіць на начлег (Баравікі, Светл.); Не мог ужо старэнькі канюх даглядзець каней, дык і паставілі маладзейшага (Марозавічы, Б.-Каш.+Багданавічы, Карм.; Забалацце, Раг.; Стаўбун, Ветк.; Ямпаль, Рэч.). КАНЮЧЫЦЬ незак., груб., тое, што канаць у 5 знач. Прыходзіла суседка ка мне ды так ужо канючыла грошай (Алексічы, Хойн.). Параўн. канькаць. КАПА ж. 1. куча (сена, снапоў). Тут будзя адна добрая капа (Лучын, Браг.); Паляжала ў капе, дык добра пластамі бярэцца (Баравікі, Светл.); Усі копы сырыя, усі нада развырачываць (Ліцвінавічы, Чач.); Копы панаставілі, а тут дождж пойшоў, трэба ж ета (М. Аўцюкі, Калінк.); З валкоў сена складаюць у копы (Дземяхі, Рэч.); У нас на поплове будзе копе дзве сена (Грычынавічы, Жытк.); 2. шэсцьдзесят адзінак чаго-н. Капу яец на базары прадала (Бабовічы, Гом.); Нажала сёння тры капе жыта (Махновічы, Маз.+Астраглядыу Браг.; Багданавічы, Карм.; Забалацце, Раг.; Завайць, Нар.; Кароткавічы, Жлоб.; Ларышчава, Добр.; Марозавічы, Б.-Каш.; Пагоннае, Хойн.; Стаўбун, Ветк.). Параўн. капешка, капіца. КАПА ж., зневаж. жанчына (поўная). У нас баба ё на слабадзе, раздзелалась, як капа, ну тона будзя (Хізы, Ветк.). Параўн. качолка ў 5 знач.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 146 ▶