Старонка 53
◀ / 146 ▶
ЗНІЦЦА зак. скруціцца. Ёж, калі войдзеш, зніцца і сядзіць ціхенька (Баравікі, Светл.). ЗНІЦЦА зак. вырасці без пладоў. Бульба мая ў цяню зніцілася (Шарпілаўка, Гом.). ЗНОШВАЦЬ незак. выпіваць. Дзет багата гарэлкі зношвае (Быч, Карм.). ЗНУШЧАЦЦА незак. здзекавацца. Да годзіві з ёго знушчалысь. Вон і так лэдь стоіт на ногах (Грушаўка, Нар.). ЗНЯБЫЦЦА зак. выбіцца з сіл. Сягодні яна выбілася з сіл, зусім знябылася (Прудок, Светл.); пахудзець. Пабуў мала, а знябуўся як (Тульгавічы, Хойн.). ЗНЯВЕРЫЦЬ зак., тое, што знехтаваць. Хоць бы яго там не знявёрылі (Тульгавічы, Хойн.). ЗНЯЛЮБЕЦЬ зак. надакучыць. Знялюбела ёй ужэ ўсё ета (Стаўбун, Ветк.). ЗНЯЧЭЎКУ прысл. нечакана. Знячэўку даў па плячу, а той ад страху прысеў (Перароў, Жытк.). ЗНЯЧОГАЦЬ зак. аслабець. Не рабі нічога, ета знячогала зусім, а не сядзіць на месцы (Навасёлкі, Петр.). ЗОЛЬНА прысл. золка. Сёння ўжо зольна на двары, як у восень (Балсуны, Ветк.). ЗОЛЬНІК м. адбелка. Послі зольніка бяллё стала, як бумага (Чачэрск.). ЗОНЦІК м., бат. суквецце. Зонцікі на моркві растуць. У зонціках насенне морквы (Забалацце, Раг.+Залессе, Чач.). ЗОПКА ж. торба (аброчная). Ужэ паелі коні авёс з зопкі (Запясочнае, Маз.); Насыпала поўную зопку сечкі каню і пайшла ў хлеў (Буйнавічы, Лельч.). ЗОРАЧКА ж., бат. рамонак. Красіва цвятуць зорачкі (Капань, Рэч.). ЗОРКІ прым. зорны. Зоркая пагода — ето, калі на небе німа хмар і зоркі пляшуць (свецяцца) (Аравічы, Хойн.). ЗРЭБНЫ прым. суравы. З зрэбнага палатна мяшкі шыюць. Зрэбныя ніткі грубыя, таму і палатно тоўстае (Баравікі, Светл.); Са зрэбных нітак колісь сарочкі ткалі (Баравікі, Светл.+Майскае, Жлоб.; Марозавічы, Б.-Каш.; Пагоннае, Хойн.). ЗУБАСКАЛІЦЬ незак. смяяцца. І чаго ён зубаскаліць? Зубаскаліць, зубаскаліць, а работу знае (Белы Пераезд, Петр.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 146 ▶