ЗЕЛЕЙЦА н. фата. У Марыны было зелейца капронавае (Дворышча, Хойн.).
ЗЕЛЯЗНЯК м., тое, што залязка. Трэба іці ў лаўку да ўзяць зелязняк, а то старога дзеці паламалі (Беразнякі, Жытк.+Быч, Карм.; Горваль, Жлоб.; Забалацце, Раг.; Ляскавічы, Петр.; Дуброва, Светл.; Хвойнае, Хойн.). Параўн. зелязоўка.
ЗЕЛЯЗОЎКА ж., тое, што залязка. Падай ідзі мне зелязоўку (Пабеда, Ветк.). Параўн. заступ, зелязняк.
ЗЕЛЯНЕЦ м. агурок (зялёны). Глянь, які зелянец-доўжык вырас! (Капараўка, Рэч.); Гэтыя зелянцы такія горкія бываюць, што ні дай бог (Даманавічы, Калінк.+Забалацце, Раг.).
ЗЕЛЯНІЦА ж. зялёнка (грыб). Трэба було зеляніц прынесці, а то кінуць росці, а зеляніца — грыб добры (Мілашэвічы, Лельч.). Параўн. зелянушка.
ЗЕЛЯНКІ толькі мн. каноплі (без семя). Трэба зелянкі выбіраць, штось многа іх у гэтым годзе (Забалацце, Раг.).
ЗЕЛЯНУШКА ж. птушка. Зелянушка за лета два разы выводзе птушанят (Баравікі, Светл.); Зелянушка, як і сініца, толькі цьвет пер'яў у яе другі (Халочча, Чач.+Насовічы, Добр.; Навінкі, Калінк.).
ЗЕЛЯНУШКА ж., тое, што зеляніца. Зелянушка — ета грыб такі, расце восенню, у нас яны перасталі расці, а раней зелянушак многа было (Забалацце, Раг.).
ЗЕНКА ж. зрэнка. Зенка ў цябе адна большая, другая меншая (Залессе, Чач.); На зенцы ў воку якая-та кропачка ў цібе (В.-Нямкі, Ветк.).
ЗЕПАЦЬ незак. глядзець. Чаго ты зепаеш на мяне (Харошаўка, Добр.).
ЗЖЫМ м. шомпал. Зжым трэба для зарадкі гільзаў, залажваюць порах, дроб сціскаюць зжымам (Хізы, Ветк.).
ЗІМКА ж. шапка (зімняя). Чаго-та ты летам зімку надзеў? (Асінаўка, Чач.); Пастух наш усё лета ў зімцы ходзіць (Шылавічы, Чач.).
ЗІМКА ж. азіміна. Узаралі зямлю пад зімку (Марозавічы, Б.-Каш.).
ЗІМНІК м. дарога (зімняя). Дарога зімою ў нас завецца зімнік; снегу па ёй многа вельмі (Ручаёўка, Лоеўск.). Параўн. зімняк.
ЗІМНЯК м., тое, што зімнік. Поедом гэтым зімня-
78 👁