Старонка 40
◀ / 146 ▶
мі). У засені хаваюць дровы ў нас ад дажджу і снегу (Крынкі, Рэч.). ЗАСЕЎНІ толькі мн. пачатак сяўбы. Трошкі яшчэ пацяплее, дай засеўні пачнуцца (Ломыш, Хойн.). ЗАСІДКА ж. засада. Зрабіў засідку, думаў, што-небудзь уб'ю, дык дзе там! (Баравікі, Светл.); О, ета добрая засідка: дзень сядзець (Стаўбун, Ветк.). ЗАСІЛІЦЬ зак. 1. зачарэпаць. Засіль ба там у боцны квасу (Асінаўка, Чач.); Вазьму каромысел і пайду ваду засілю (Палессе, Чач.); 2. закінуць. Ты б засіліў за плечы і прынёс (Шылавічы, Б.-Каш.). ЗАСКАБІЦЬ зак. застраміць. Ламала лазу і заскабіла палец, цяпер ена стала нарываць (Бабовічы, Гом.); Заскабіць нагу нядоўга, а вось папробуй выцягнуць скабку (Марозавічы, Б.-Каш.+Піркі, Браг.; Пярэдзелка, Лоеўск.). ЗАСКАЛЕНЫ дзеепрым. прыжмураны. Чаго стаў і глядзіш заскалены, ідзі працуй! (Запясочча, Жытк.). ЗАСКАЛІЦЬ зак. прыжмурыць. Заскаліць вока і стаіць (Запясочча, Жытк.). ЗАСКАРОДЗІЦЬ зак., перан. выручыць. Сотні тры — чатыры заскародзіць у карман не пашкодзіла б (Палессе, Чач.). ЗАСКВАРКА ж., тое, што задабра. Як няма мяса, дак засквар­ку робяць з сала (Холмеч, Рэч.). Параўн. затаўка. ЗАСЛАБЦІ зак., тое, што забурыцца ў 2 знач. Набрэша, што заслабла, а сама здорова, як кабіла (Грушаўка, Нар.). Параўн. захіндрычыцца. ЗАСЛОМКА (заслонка) ж. засланка (у печы). Заслонка ўпала, па назе ўдарыла (Багданавічы, Карм.); Возьмі, донька, да пабелі засломку (Вуглы, Нар.). ЗАСЛЯПІЦЦА зак. зажмурыцца. Ето як зажмурыўся, то ў нас кажуць засляпіўся (Аравічы, Хойн.). ЗАСЛЯПІЦЬ зак. абдурыць. Ці яна каго засляпіць хоча? (Палессе, Чач.). ЗАСМАЧЫЦЬ зак., кул., тое, што запрэгчы. Сала трохі було, дак засмачыла тоўчанку. А як мяса німа, дак салам засмачу (Шарпілаўка, Гом.). ЗАСНАВАЦЬ зак. 1. цясл. аснаваць. Учора ўжо заснавалі Антону новую хату (Дзвіжкі, Ельск.); 2. ткац. пачаць снаваць. Учора заснавалі тры губкі толькі (Зарэчча, Жлоб.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 146 ▶