ЗАНОЗА ж. прут (у ярме). Заноза згубілася — і валы сталі (Холмеч, Рэч.+Грушаўка, Добр.).
ЗАНОЗА ж., перан. прыдзіра. Ой, заноза, ты мая! Што ты хочаш ад мяне? (Салтанаўка, Б.-Каш.).
ЗАНУДА аг. чалавек (нудны, надаедлівы). Цярпець не магу етую зануду (Узнаж, Светл.).
ЗАНУЖАЛЫ прым. худы. Занужалы твой цялёнак (Салтанаўка, Б.-Каш.).
ЗАНУЖАЦЦА зак. засумаваць. Сходзіць, дзеўкі, у кіно, а то занужаецесь зусім (Грушаўка, Нар.).
ЗАНУЗДАЦЬ зак., тое, што забрытаць. Трэба зануздаць каня да з'ездзіць (Неглюбка, Ветк.). Параўн. загламаздаць, замуздаць.
ЗАНЯГОДЗІЦЦА зак. непагодзіцца. Зноў надоўга занягодзілася (Беразнякі, Жытк.).
ЗАНЯГОЖАЦЬ зак., тое, што забурыцца ў 2 знач. Нешта мой сынок занягожаў (Беразнякі, Жытк.). Параўн. занядужаць, занякволіцца, заплашаць, заслабці, захіндрычыцца.
ЗАНЯДУЖАЦЬ зак., тое, што забурыцца ў 2 знач. Мая ўнучка, на выбары я саўсім чуць не памерла, так занядужала, наверна, старасць мая ўжо (Іскра, Чач.); Нешта занідужыў стары Нічыпар, ні ўстае (Марозавічы, Б.-Каш.+Багданавічы, Карм.; Баравікі, Светл.; Дубраўка, Добр.; Заспа, Рэч.; Ломыш, Тульгавічы, Хойн.; Перароў, Жытк.; Піркі, Браг.; Прудок, Калінк.; Ручаёўка, Лоеўск.; Халочча, Чач.). Параўн. занякволіцца, заплашаць, заслабці, захіндрычыцца.
ЗАНЯКВОЛІЦЦА зак., тое, што забурыцца ў 2 знач. Тато, папрасі коней адвезці матку ў бальніцу, штось яна занякволілась (Антонаў, Ельск.+Антонаўка, Добр.; Задуб'е, Крыўка, Раг.; Крупка, Маз.; Лучыцы, Навасёлкі, Петр.; Салтанаўка, Шылавічы, Б.-Каш.). Параўн. заплашаць, заслабці, захіндрычыцца.
ЗАНЯТШЧЫК м. служачы. Тады занятшчыкам было цяжэй, па дванаццаць часоў сядзелі (Быч, Карм.).
ЗАНЯХАЕНЫ прым. запушчаны. А гэта вёска такая заняхаеная, а вы прыехалі (Аравічы, Хойн.).
ЗАПАСЯДЗЕЛЬНІЦЬ зак. надзець церассядзёлак. Каня запасядзёльніў туга (Стаўбун, Ветк.).
ЗАПАДЗІНА ж. упадзіна. А там, дзе моя кортопля, там западзіна (Аравічы, Хойн.).
ЗАПАЛАЧ ж., тое, што забалаць. Вышыла запалач-
77 👁