ЗАБІЦЬ зак. дакурыць. Дай бычка забіць (Шэрахаў, Б.-Каш.).
ЗАБІЯКА аг. задзіра. Той, хто любіць біцца, о, кажуць, ён забіяка (Марозавічы, Б.-Каш.); Певень наш забіяка, трэба забіяку забіць (Забалацце, Раг.).
ЗАБЛАЦЬ ж., тое, што забалаць. Купіла заблаці, вышыла набожнік (Капань, Рэч.); Заблаць у мяне розная ёсць, якая табе трэба, прыдзі паглядзі (Слабада, Ветк.). Параўн. заблач, запалач.
ЗАБЛАЧ ж., тое, што заблаць. Заблач з вялікага клубка трэба разматаць і прасушыць, бо зусім адсырэла (Буйнавічы, Лельч.); Я з заблачы саткала такую добрую посцілку (Мялешкавічы, Маз.). Параўн. запалач.
ЗАБОЙКА ж. бочка (закрытая з двух бакоў). Іван, завязі маю забойку да апарата (Грушаўка, Ельск.).
ЗАБОЙКА ж. франтон. Забойка ў хаце з вялікімі шчэлкамі (Янава, Ветк.). Параўн. закота ў I знач., запер.
ЗАБОЙНЫ прым. моцны (вецер з дажджом). Ой, непагадзь якая, дошч назаліваў усё, а вецер жа забойны (Піркі, Браг.).
ЗАБОРСКА ж. шнурок. Дзе пападзеліся мае чорныя заборскі, адну заборску нейкую знайшла, ды не тую (Зарэчча, Жлоб.).
ЗАБОРЫ толькі мн. маршчыны. Заборы, як у старога дзеда (Залессе, Чач.).
ЗАБОРЫ толькі мн., крав. рушы. То маладыя носяць у заборы (Багданавічы, Карм.+Кірава, Браг.).
ЗАБРАЎКА ж. праём (у вушаку). Забраўка — ета паз такі. На етыя забраўкі насаджваецца вушняк (Раманавічы, Гом.+Рудня, Чач.).
ЗАБРОХАЦЦА зак. забрудзіцца, запэцкацца. Дзе ты так заброхкаўся? (Кабанаўка, Жлоб.).
ЗАБРЫТАЦЬ зак. забратаць (каня). Пойдзеш на калгасны двор, забрытаеш каня сабе (Бабовічы, Гом.+Забалацце, Раг.; Насовічы, Добр.; Неглюбка, Ветк.; Марозавічы, Б.-Каш.; Норкаўшчына, Карм.; Халочча, Чач.; Холмеч, Рэч.). Параўн. загламаздаць, замуздаць, зануздаць.
ЗАБУЛБАТАЦЬ зак. зашумець. Вада ў рацэ як забулбоча (Піркі, Браг.).
ЗАБУРЫЦЦА зак. 1. разваліцца. Раз была школа
78 👁