Старонка 16
◀ / 146 ▶
ЖЫМЯРА ж. кастрыца. З етага лёну жымяры штось многа (Быч, Карм.). ЖЫРНУЦЬ зак. стукнуць, ударыць. Січас як жырну табе, што пабіжыш за дзверы (Амельна, Раг.). ЖЫРОЎКА ж. месца жыравання рыбы. Жыроўкі ў рэчцы невялікія (Піркі, Браг.); От, кажуць, на возеры жыроўкі бачыў (Засінцы, Ельск.+Ломыш, Хойн.); 2. месца жыравання звяроў. А вот на етум месці жыроўка звера була (Ручаёўка, Лоеўск.); Беляка сустрэлі на жыроўцы (Літвінавічы, Карм.+Баравікі, Светл.). Параўн. жыроўня. ЖЫРОЎНЯ ж., тое, што жыроўка. Рыбы сабраліся ў жыроўні (Старатоўцы, Жытк.). ЖЫТКА ж., тое, што жызня. Хіба даўней жытка була? Мучыліся толькі, дай усё (Пясчанікі, Жытк.); Хіба ж ёй з такім драчуном жытка? (Перароў, Жытк.); Цепер не та жытка, што раней була, цепер лепшая (Перароў, Жытк.+Ломыш, Тульгавічы, Хвойнае, Хойн.). ЖЫТНІК м., толькі адз. каласоўнік. Усё поле жытнікам пазарастала (Піркі, Браг.). Параўн. жыцёц, жыцік. ЖЫТНІК м. гатунак (яблыкаў), які паспявае летам. Жытнікі добра бяруць на базары (Марозавічы, Б.-Каш.+Грушаўка, Нар.). Параўн. жытніца, жыцёц, жыцік. ЖЫТНІЦА ж., тое, што жытнік II (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.). ЖЫТНІЧКА ж., заал. мыш-палёўка. Жытнічкаў гэтых развялося — не злічыш (Альбінск, Акц.). ЖЫЦЕЦ м., тое, што жытнік I. Жыцёц толькі ў жыце ёсць (Пярэдзелка, Лоеўск.); Жыцёц расце по жыту, вон вельмо жыто робіць нечыстым (Падворак, Лельч.); Жыцёц расцець у ляну (Марозавічы, Б.-Каш.+Баравікі, Светл.; Гармавічы, Жлоб.; Забалоцце, Раг.; Халочча, Чач.). Параўн. жыцік. ЖЫЦІК м., тое, што жытнік I. Етого жыціка не можна звесці з жыта (Падварак, Лельч.). ЖЫХНУЦЬ зак. успыхнуць. Калісь запаліў дровы, яны так і жыхнулі (Піркі, Браг.). ЖЫЧКА ж., тое, што жыжка II. Жычкі куплялі ў лаўцы. Жычкі збіралі ў кветачкі (Заходы, Рэч.). ЖЫЧКА ж., бат., тое, што жыжка I. Жычка во ў нас пад заборам расцець (Піркі, Браг.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 146 ▶