Старонка 134
◀ / 146 ▶
сеў (Ломыш, Хойн.); 2. гузік. Прышый куз, а то баўтаецца. Купіла сабе пяць кузоў (Макарычы, Петр.); Параўн. кузік. КУЗЕНЬКА ж. кошык (з бяросты). Набрала сёння поўную кузёньку ягад (Углы, Ельск.); Дзед мой рабіў вельмі добрыя кузёнькі — акуратненькія, маленькія (Аравічы, Хойн.). Параўн. кузка. КУЗІК м., тое, што куз у 2 знач. Кузіка каля каўнера заплікні, а то зусім замерзнеш (Грабава, Жытк.); Чаго ты кузікаў красівейшых не купіла ў кохту? (Р. Каменева, Лоеўск.). КУЗКА ж., тое, што кузёнька. Дзед Мікіта сабярэ дзяцей, папляце ім кузкі і за ягадамі павядзе (Кароткавічы, Жлоб.). КУКАЛЬ м. пустазелле. У пшаніцы кукалю мнажэнна, аж красна ат яго (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.). КУКАЦЬ незак. тое, што куваць. Кукушкіно дзело толькі кукаць і кукаць (Аравічы, Хойн.). КУКЛА ж. 1. тое, што кужолка. Лён трэба патрапаць, абадраць, пачасаць, а тады звязаць куклу (Марозавічы, Б.-Каш.); Куклы ў яе ўсе роўненькія (Забалацце, Раг.); Я багат сёдні зрабіла куклаў (Давыдаўка, Гом.); 2. від прычоскі (жаночай). У нашай дохтаршы косы добрые, і закручана кукла (Зацішша, Б.-Каш.). Зрабіла гэтую куклу на галаве, што аж страшна глядзець (Хутар, Светл.). 3. соска (з хлеба і цукру). Куклу сажмі ў марлю да дай, хай сабе ссе (Бабовічы, Гом.); Я ему куклу зраблю, ён і цмуліць (Холмеч, Рэч.+Ст. Дуброва, Акц.). КУКЛАЧКА ж., памянш. да кукла ў 1 знач. Чэшуць лён і вяжуць у куклачкі (Насовічы, Добр.). КУКЛЫ толькі мн. кветка (хатняя). Куклы цвітуць жоўтым цветам, як вяргоні (Аравічы, Хойн.). КУКСА ж. астатак (ампутаванай рукі, нагі). Па начах у яго баліць кукса (Неглюбка, Ветк.); Адна нага асталася, а другую на вайне аставіў, з куксай прыехаў (Холмеч, Рэч.); Куксай нічога не зробіш (Залессе, Чач.); 2. карова (бязрогая). Ад суседкінай куксы вырасла такая ж самая бязрогая карова (Карчовае, Хойн.); 3. від прычоскі (жаночай). Косы ў яе харошые, каса тоўстая і закручана кукса (Зарэчча, Жлоб.); Зрабі і мне таку прыгожу куксу, як у цябе (Хальч, Гом.); У вёсцы ўсе, жанчыны носяць куксы (Н. Гута, Гом.); 4. кветка (буй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 146 ▶