Старонка 131
◀ / 146 ▶
КРЫШАНКА ж., кулін., тое, што крышані ў 1 знач. Наварыла крышанкі, дык мае ні адна і ложкі ні памачыла (Крыўск, Раг.); Маці сёння крышанку варыла (Камаровічы, Петр.); Крышанку трэба зажарыць салам (Заспа, Рэч.). Параўн. крышонка, крышэнік. КРЫШАННЕ н., зборн., тое, што крышані ў 3 знач. Крышанне сушаць у печы і ў двары на сонцы (Слабада, Ветк.). Параўн. крышні. КРЫШАНЧЫХА ж. пляткарка. Крышанчыха з доўгім языком, яна ўсё разбалтала (Грабава, Жытк.). КРЫШАНЬ м. бульба (насенная нарэзаная). На каждым крышаню ямачка. Як няма яе, бульба не ўзойдзе (Марозавічы, Б.-Каш.); Перад тым, як сеяць насенку, рэжуць яе на крышані (Літвінавічы, Карм.). КРЫШНІ толькі мн., тое, што крышані ў 3 знач. Сёліта насушыла цэлы мяшок крышнёў (Залессе, Чач.). Параўн. крышанне. КРЫШОНКА ж., тое, што крышані ў 1 знач. Крышонку вельмі смачную зварыла, ідзіце ежце (Церахоўка, Добр.). Параўн. крышанка, крышэнік. КРЫШЭНІК м., тое, што крышані ў 1 знач. Садзецясе за стол, крышэнік гатовы (Займішча, Добр.). Параўн. крышанка, крышонка. КРЭМСАЛА н. крэсіва. Гэта ж раней крэмсалам агонь дабывалі (Старая Рудня, Жлоб.). Параўн. крэсало. КРЭПЛЕНЫ прым. падшыты. Валенка лева крэплена полотном (Аравічы, Хойн.). КРЭСАЛО н., тое, што крэмсала. Подай, дзеткі, міне крэсало, хочу люльку роспаліць (Дзяржынск, Нар.). КРЭТКА ж. аловак. Дзе ты падзела крэткі? (Грабава, Жытк.). КРЭЎКА ж., бат. трава (лекавая). Трэба крэўкі нарваць да насушыць (Аравічы, Хойн.). КСЮЛЬКА ж. жарабя. З маёй ксюлькі будзе харошая лашадка (Лядцы, Светл.). Параўн. кусюлька. КСЦІНЫ толькі мн. хрысціны. Ксціны ўжо ідуць, як дзіцёнак трохі адздаравее, а другія дык і цераз месяц (Касцюкоўка, Гом.). КУБАЛЬ м. прылада (для аграбання рою). Рой аграбаць нада, і кубаль ні можна нідзе найці (Неглюбка, Ветк.). Параўн. кубар II. КУБАР м. 1. мяшочак. Купіла цэлы кубар пячэння
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 146 ▶