Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1976). Частка 2

 ◀  / 146  ▶ 
што i каты іх баяцца (Баравікі, Света.+Бабовічы, Гом; Багданавічы, Карм.; Дзям'янкі, Добр.; Марозавічы, Б.-Каш.; Неглюбка, Ветк.; Піркі, Браг.; Ручаёўка, Ло-. еўск.; Ямлаль, Рэч.). КРЫ'СА II ж. край (пасудзіны). Ты ж да крысы.иалівай стакан. Принесла вядро вады роўна з крысам! (Азяраны, Раг.). КРЫСА'ЦЬ (крэсаць) незак,, тое, што капанічыць. Узаўтра пойдэм картоплю крысаць. Пошлы картоплю крэсаць (Грушаўка, Нар.). КРЫСВ'НАК м. дзіцянё пацука. Кот наш крысёнка малога злавіў (Патапаўка, Б.-Каш.). Параўн. крысянёнак, крысяня. КРЫСКХА ж. самка (пацука). Сёння мы крЫсіху здаравенную мышалоўкаю ўбілі (Навінкі-,. Калінк.). КРЫСЯНЁ'НАК м., тое, што крысёнак. Крысянёнка1 злавілі, а крыса ўцякла (Бабовічы, Гом.). Параўн. крысяня. '. КРЫСЯНЯ' н., тое, што крысёнак. Я 'сёння кардоплі! перабірала, дык крысяни выбегла з іх (Навінкі, Kaлійк.); Усіх крысянят кот панішчыў (Ямпаль, Рэч.). Параўн. крысянёнак. КРЬГТЫ прым. запячатаны (лра рамкі з мёдам). Мёд ужо крыты (Карма, Добр.), КРЫЦЬ незак. крытыкаваць. Крыя сабе, хто б там ні быў (Быч, Карм.). КРЬГЧКА ж„ заал. птушка (водная). Крычка — красівая пцічка (Хізы, Ветк.); Крычха — тое ж, што i чайка, але ж малая (Баравікі, Светл.). КРЬІШАНІ' (крыінаны) толькі мн.. кулін. 1. суп (бульбяны). Ідзі снедаць, крышані нрачахлі (Мікуліды, Браг.) - Наварылі крышанёў i заскварылі салан (Дзям'янкі, Добр.); Бяры ў печы крышані с чыгунка, а то пакіснуць (Навінкі, Калінк.). 2. бульба (смажаная). Пакуль прыбегла з хлява, мае крышані згарэлі (Амелькаўшчына, Хойн.); Ідзі хоць трохі з'еж крышанёў (Грабаў, Петр.); 3..бульба (адвараная). Захацела крышаноў, то трэба наварыць (Махнавічы, Маз.); 4. яблыкі (сушаныя). Бывало, я па мяшку крышанёў сушыла, a цяпер ніхто есці ні хоча (Барталамееўка, Ветк.); 5. страва (з вады, хлеба, цукру). Бабуля зрабіла крышанбу (Галоўчыцы, Hap.). Параўн. крышанка, крышанне, кришні, крышонка, крышэнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянкі, зеж, крйшні, крысвнак, крысянй, крышанбў
5 👁
 ◀  / 146  ▶