Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1976). Частка 2

 ◀  / 146  ▶ 
КРУЧО'К И м., устар. I. мера гарэлкі (100 г). Выпіў кручок гарэлкі (Марозавічы, Б.-Каш.); 2. гладыш. У кручку малако стаіць (Дзякавічы, Жытк.+Гармавічы, Жлоб., Насовічы, Добр.). КРУЧО'К III м:, грам. коска. Не трэба было кручкі' гнуць у целеграме (Аравічы, Хойн.); Ведаеш, Коля, сколькі ты іпрапусціў кручкбу у цетрадцы? (Ломыш., Хойн.). КРУ'ЧЧА зборн. кроіквы. Кручча ўжэ прыкрапілі к сціне (Р.-Шлягша, Ветк.); Нада замяніць кручча, ужэ ■стаірор (Халочча, Чач.). 4 КРУ'ШНЯ ж. лажарышча. Як згарэла хата, я прыйшла на крушню i доўга стаяла. Паеля пажару на сваёй крушні я знайшла вось гэтую кухлю (Каменка, Маз,). КРУШЬГННЫ прым. крушынавы. Крушьінны мёд ета самы ранні i дужа смашны (Баравікі, Светл.). КРЬІВАВА'ЦЬ незак. зайздросціць. Яны такія ўрэдныя, што заўсёды на нас крывуюць (Цешкаў, Hap.). КРЫВА'ВЕЦ м., бат. крываўнік. Калі парэжэш палец, то добрэ прыкладваць крывавец, шоб не цекла кроў (Падворак, Лельч.Ч-Ручаёўка, Лоеўск.). КРЫВАСО'С м., заал. крывасоска. К нашаму каню крывасбісы так i ліпнуць (Багданавічы, Карм.+Забалацце, Раг.; Сівенка, Ветк.). КРЬІВА'УКА I ж., тое, што краваўка. Атнясі зараз крываўку цётцы, а то мо пойдзя на работу (Навінкі, Kaлін«.+Р--Бурыцкая, Лоеўск.). Параўн. кравянка, крупян. ка. КРЫВА'УКА II ж. панос (крывавы). У майго малога была крываўка (Кляеаў, Петр.); Паклалі яго ў бальніцу з крывиукай (M. Аўдюкі, Калінк.+Баравікі, Светл.; Хізы, Ветк.). КРЫВЕ'Ц м. аднаво.кі. Дзед у іх быў крывёц (Чырвоная Буда, Добр.). КРЫВОК'м., заал. кулік. У густой траве на балоце жыве крьгоок (Ямпаль, Рэч.). КРЫВО'ТА ж. зайздрасць. Яго крывоты бяруць, што я лягчэй крыху раблю (Перароў, Жытк.); 3 крывоты нагаварыў на нас, чаго й не было (Прудок, Калінк.+Заспа, Рэч.). КРЫВО'ТЛІВЫ (крывотны) прым. зайздросны. Такі ўжо крывотлівы на ўсё чужое (Перароў, Жытк.); У мяне такая крывоцлівая суседка (Узнаж, Светл.); Такіх шчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кручкбў, кручкў, крушня, крываука, крывбтлівы, крывбтны, крывбты, крывбцлівая, крывец, крывйўкай, крывокм, крывота, крывўюць, крьіваваць, крьіваука, крўчча, крўшню, крўшні
7 👁
 ◀  / 146  ▶